image2 02.11.2017

Адкрыты прыём конкурсных заявак для ўдзелу ў праграме Erasmus+ на 2018 год

З 25 кастрычніка пачаты прыём конкурсных заявак на 2018 год для ўдзелу ў праграме Еrasmus+. Бюджэт праграмы на будучы год павялічаны на 200 млн еўра і складае 2,7 млрд. еўра.

У параўнанні з 2017 годам пашыраныя магчымасці для ўдзелу студэнтаў у вышэйшых навучальных установах для атрымання лічбавых навыкаў. Ініцыятыва ErasmusPro ў рамках прафесійных і адукацыйных трэнінгаў пашырае магчымасці доўгатэрміновай стажыроўкі для навучэнцаў. Новы фармат “Партнёрства ў сферы школьнага абмену” дапамагае школам лепш рэалізоўваць праекты па супрацоўніцтве.

Асноўныя магчымасці для прадстаўнікоў Беларусі па ўдзелу ў конкурсе заявак Еrasmus+ на 2018 год у чатырох інструментах, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі:

– Ключавы кірунак дзейнасці 1: мабільнасць з мэтай навучання фізічных асоб (крэдытная мабільнасць для студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ). Тэрмін падачы заявак да 1 лютага 2018 года;

– Ключавы кірунак дзейнасці 1: сумесныя магістарскія ступені. Тэрмін падачы заявак да 15 лютага 2018 года;

– Ключавы кірунак дзейнасці 2: нарошчванне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі. Тэрмін падачы заявак да 8 лютага 2018 года;

– Праекты ў рамках праграмы Жана Манэ. Тэрмін падачы заявак да 22 лютага 2018 года.

Акрамя таго, у якасці партнёраў у розных праектах праграмы Erasmus+. Гаворка ідзе пра моладзевыя абмены, семінары і трэнінгі для павышэння кваліфікацыі маладых супрацоўнікаў, праектаў еўрапейскай валанцёрскай службы, праектаў па стратэгічным партнёрстве і ўмацаванні патэнцыялу арганізацый, якія працуюць з моладдзю.

Падрабязную інфармацыю пра ўдзел у конкурсе і падачы заявак можна знайсці на сайце электроннай камісіі http://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/resources/programme-guide_en.

Erasmus+ – гэта праграма Еўрапейскага Саюза для падтрымкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, прафесійнага навучання, моладзі і спорту. Яе асноўная мэта – павышэнне якасці адукацыі, развіццё мабільнасці і культурных сувязяў студэнтаў.

Presenting and promoting Erasmus+ opportunities (in English)

Erasmus+ international actions (in English)

The international dimension of Erasmus+ in higher education 2018 (in English)

The international dimension of Erasmus+ in youth 2018 (in English)