image2 26.06.2018

“Праекты ў асобах” – у Браславе: 26 чэрвеня – 8 ліпеня

26 чэрвеня ў Браславе адбылося ўрачыстае адкрыццё чацвёртага сезона фотавыставы “Праекты ў асобах”, якая распавядае аб праектах, што рэалізуюцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Яе героі – людзі розных прафесій, усяго 58 персанальных гісторый за 4 гады. Упершыню выстава была прадстаўлена ў Мінску 1 ліпеня 2015 года.

Да прысутных – прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, мясцовай улады, журналістаў з прывітальным словам звярнулася Алена Ракава, каардынатарка праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Юлія Чагарына, загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама. У прыватнасці спадарыня Ракава адзначыла, што праекты ЕС маюць сваю гісторыю на браслаўскай зямлі, у дадзены момант тут рэалізуецца значны праект “Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт у Беларусі”, падрабязна пра яго расказвае адзін са стэндаў выставы. Алена Гірон, каардынатарка праекта, адзначыла, што ў выніку энергаспажыванне раёна знізіцца амаль што на 2%, а таксама значна скароцяцца выкіды СО2.

На ўрачыстым адкрыцці фотавыставы таксама выступіла удзельніца праекта “Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь” Анастасія Янчэўская. Мэта праекта – распрацаваць план устойлівага развіцця роварнага руху і палепшыць роварную інфраструктуру ў Беларусі. Сярод значных вынікаў – першае сацыялагічнае даследаванне ў беларускай сталіцы, якое паказала, што большасць мінчукоў падтрымлівае развіццё роварнага руху.

Пасля адкрыцця выставы журналісты наведалі дзіцячы садок №1, дзе ў межах праекта “Браслаў – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт у Беларусі” зараз адбываецца мантаж сістэмы сонечных калектараў, якая дазволіць награваць да 1000 літраў вады ў суткі. 36028197_1723149227734407_2522074383271329792_n.jpg
36088092_1723149557734374_8418451958213378048_o.jpg
36200316_1723149334401063_2238358765072023552_o.jpg
36222484_1723149167734413_5511810549765111808_o.jpg
36244233_1723149607734369_145599550248189952_o.jpg
36270695_1723149197734410_8648545687111204864_o.jpg
36295433_1723149431067720_2349154442974068736_o.jpg