image2 21.11.2017

У Браславе праведзены вугляродны аўдыт

Больш за ўсё парніковых выкідаў – ад энергетыкі і сельскай гаспадаркі, але мясцовы лес практычна ўсё паглынае.

Даследаванне, якое паказвае ўклад розных сфер ў колькасць выкідаў парніковых газаў і зніжэння энергарэсурсаў,было выканана ў межах праекта “Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт ў Беларусі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Былі разгледжаны такія сферы эканомікі, як энергетыка, сельская і лясная гаспадаркі, транспарт. Іншыя сектары разглядаліся толькі як спажыўцы энергетычных рэсурсаў, таму што асноўныя выкіды парніковых газаў у іх звязаны менавіта з спажываннем розных відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Па дадзеных 2015-га года, спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў у Браслаўскім раёне выглядае так.

 

1.png

Агульны аб’ём спажывання паліўна-энергетіычных рэсурсаў

Агульная дынаміка спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў у раёне мае ўстойлівы трэнд на зніжэнне. Драйверамі зніжэння з'яўляліся мерапрыемствы па энергазберажэнні, зніжэнне эканамічнай актыўнасці арганізацый, даходаў хатніх гаспадарак.

Торф і тарфяныя брыкеты сумарна складаюць 25 адсоткаў у агульнай структуры энергаспажывання. Сярод паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія адносяцца да крыніц аднаўляльнай энергія, нсамую вялікую долю ў энергетычным балансе раёна займаюць дровы (10 адсоткаў). Акрамя таго, паліўныя шчэпкі і адходы сельскай і лясной гаспадаркі складаюць адпаведна адзін і два адсоткі ў энергаспажыванні раёна.

Асноўнымі крыніцамі парніковых газаў з'яўляюцца энергетыка і сельская гаспадарка. Сумарна гэтыя два сектара эканомікі выкідваюць 235,1 тысяч тон СО2, што складае больш за 95 адсоткаў усіх выкідаў. Паглынанне выкідаў, якое адбываецца ў сектары землекарыстання і лясной гаспадаркі складае 143,5 тысячы тон. Такім чынам, узровень паглынання ў гэтым сектары практычна адпавядае выкідам ад сельскай гаспадаркі. Так, выкіды пакуль што кампенсуюцца. Аднак пры імкненні да кліматычнай нейтральнасці недастаткова працаваць толькі ў галіне зніжэння выкідаў ад выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Як адзначае кіраўнік энергетычнай праграмы Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Буронкін, на прыкладзе Браслава мы бачым, што кліматычная нейтральнасць раёна не будзе дасягнута нават пры зніжэнні выкідаў ад энергетыкі да нуля, хоць такое зніжэнне здаецца недасяжным. Таму ўлік выкідаў ад сельскай гаспадаркі дазваляе праводзіць і зніжаць выкіды ў дадзеным сектары, і, у канчатковым выніку, дасягнуць кліматычнай нейтральнасці пры захаванні пэўнага мінімальнага ўзроўню выкідаў ад энергетыкі, выдаткі на выключэнне якіх будуць значна пераўзыходзіць выдаткі на аналагічнае па аб'ёме зніжэнне выкідаў парніковых газаў у сельскай гаспадарцы.

Паглядзець больш падрабязна аўдыт можна тут.