image2 19.12.2018

Цэнтр даўгалецця – цяпер і ў Мінску

Сёння ў Цэнтры актыўнага даўгалецця – ёга, пілатэс і танцы. А наогул тут прапануюць больш за 50 відаў заняткаў, ад замежных моў да камп’ютарных курсаў, якія дапамагаюць людзям ва ўзросце 50+ займальна праводзіць час, развівацца, адчуваць сваю запатрабаванасць.

Ідэяй такога цэнтра Алена Дзямідава натхнілася падчас паездкі ў Чыкага. Там яна наведала кавярню для пажылых людзей, дзе можна было не толькі смачна паесці, але і цікава правесці час, атрымаць новыя веды і развіць ужо наяўныя навыкі.

Цэнтр з’явіўся ў Мінску дзякуючы Дзмітрыю Клімковічу, дырэктару сацыяльнага прадпрыемства «Каштоўны капітал», Алене Марыгероўскай, кіраўніцы школы прафесійнага догляду за цяжкахворымі людзьмі «Азбука клопату» і ідэйнаму натхняльніку і дырэктару Цэнтра актыўнага даўгалецця Алене Дзямідавай, выпускнікам спецыяльна адаптаванай праграмы навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву Biz4all, якую арганізавалі ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды) у рамках праграмы «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Гэта адкрытая прастора для людзей залатога ўзросту з вельмі шчыльнай сеткай заняткаў.

Паводле слоў арганізатараў, яны ўважліва вывучалі і працягваюць вывучаць патрэбы сваіх наведнікаў, каб разумець іх жаданні і дакладна вызначыць тыя напрамкі дзейнасці, якія могуць дапамагчы гэтым людзям заставацца ў страі. Яшчэ адна важная задача – знайсці трэнераў, якія маглі б эфектыўна працаваць з дадзенай катэгорыяй людзей. Як аказалася, вялікай папулярнасцю ў цэнтры карыстаецца курс «Элегантнасць па-за ўзростам» – па стварэнні стылю і фарміраванні іміджу. Акрамя таго, для ўсіх наведнікаў актуальныя тэмы, звязаныя з захаваннем прыгажосці і здароўя.

Відавочна, што ўсё больш людзей хочуць уступаць у свой залаты век актыўнымі, занятымі цікавай і каштоўнай для сябе стваральнай дзейнасцю. Аб запатрабаванасці такіх месцаў для правядзення вольнага часу кажа той факт, што за гэты невялікі час існаванне цэнтра яго наведалі ўжо больш за 700 чалавек.

Галоўная задача на сёння – забяспечыць устойлівую працу цэнтра і зрабіць яго цікавым для ўсіх наведнікаў незалежн ад полу і ўзросту. Актывістам таксама трэба будзе дапамагчы мужчынам пераадолець гендарныя стэрэатыпы і смялей падключацца да заняткаў у цэнтры.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

20.jpg