image2 06.09.2017

У Валожынскім раёне адкрылася інклюзіўная турыстычная пляцоўка па назіранні за птушкамі

У Беларусі сустракаюцца 329 відаў птушак, некаторыя з якіх сапраўды рэдкія. Каб паназіраць за імі ў Беларусь з'язджаюцца бёрдвочэры з розных краін. Арніталагічны турызм - адзін з самых папулярных відаў турызму ў свеце. Магчымасць для арганізаванага назірання за птушкамі павялічвае шанцы прыцягнення турыстаў да любой турыстычнай дэстынацыі.

1 верасня ў вёсцы Замасцяны, Валожынскага раёна, якая знаходзіцца на турыстычным маршруце «Валожынскія гасцінцы», адкрылася інклюзіўная турыстычная пляцоўка па назіранні за птушкамі.

Мясцовая ініцыятыва «Птушка ў аб'ектыве» рэалізуецца Валожынскім сельскім выканаўчым камітэтам у межах праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Ініцыятыва накіравана на павышэнне турыстычнага патэнцыялу Валожынскага раёна шляхам развіцця інфраструктуры экалагічнага турызму.

Пляцоўка дазволіць назіраць за вадаплаўнымі і каляводнымі птушакамі з дапамогай бінокляў і подзорных труб; яна таксама абсталявана ўсім неабходным для фатаграфавання птушак. Пляцоўка размешчана на зялёным турыстычным маршруце «Валожынскія гасцінцы». Яго інфраструктура ўжо прадастаўляе турыстам магчымасць прайсці па экалагічных сцежках, праехаць па некалькіх веласіпедных маршрутах, сплавіцца па рацэ, спыніцца на мясцовых аграсядзібах, якія прапануюць шэраг іншых паслуг.

21231023_1409317989117534_8159768298158997701_n.jpg

Пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі, Санака Самарасинха, адкрываючы пляцоўку па назіранні за птушкамі, адзначыў, наколькі хутка развіваецца агратурызм у Беларусі:

«За апошнія 5 гадоў, колькасць аграсядзіб у краіне павялічылася ў два разы. Гэтаму дапамаглі і нядаўнія змены ў візавым рэжыме. Калі мы працягнем у гэтым накірунку, скарачаючы абмежаванні і пашыраючы магчымасці, то агратурызм вырасце ў дзесяць разоў, таму што Беларусі ёсць што паказаць, у гэтай краіне шмат выдатных рэчаў ", - сказаў Санака Самарасинха.

Еўрапейскі Саюз і ПРААН падтрымалі адкрыццё пляцоўкі па назіранні за птушкамі ў вёсцы Замасцяны не толькі таму што яна ўяўляе цікавасць для турыстаў. Гэтая мясцовая ініцыятыва паказала сапраўдны прыклад партнёрства на карысць многіх людзей. Гэта інклюзіўная пляцоўка, якой акрамя турыстаў будуць карыстацца дзеці з мясцовай школы і падапечныя Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва - людзі з інваліднасцю і пажылыя.

Пляцоўка мае пандус для зручнага карыстання, абсталяваная тэхнікай па назіранні за птушкамі, а "Крылаты патруль" - маленькія арнітолагі з мясцовай школы, гатовыя правесці ўводны курс па відах птушак, якія жывуць у гэтай мясцовасці.

«Гэта выдатны праект і для мясцовай супольнасці, і для турыстаў. Гэта таксама выдатны прыклад партнёрства з мясцовымі ўладамі, ПРААН, дзяржаўнымі арганізацыямі», - сказаў на заканчэнне Джым Казенс, кіраўнік аддзела па палітыцы, прэсе і інфармацыі Делагации Еўрапейскага Саюза ў Беларусі.

21369500_1409317612450905_8538578284117233277_n.jpg


Праект "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" накіраваны на стварэнне ўмоў для аб'яднання намаганняў і наладжвання партнёрства органаў улады і грамадзянскіх ініцыятыў для развіцця рэгіёнаў з улікам іх унікальных асаблівасцяў. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам (бюджэт € 5,400,000) і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.