Barrier Free Ecotrail Opens in Naliboki Forest

image2 13.06.2018

У Налібоцкай пушчы адкрыта безбар’ерная экасцяжына

У Налібоцкай пушчы 12 чэрвеня адкрылася экасцяжына, адаптаваная пад патрэбы людзей у інвалідных калясках і людзей са слабым зрокам.

IMG_6354.jpg

IMG_6370.jpg

Экасцяжына працягласцю 1,3 км створаная ў рамках праекта «Валожын без бар’ераў», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і накіраваны на стварэнне безбар’ернага асяроддзя для камфортнага адпачынку ў Валожынскім раёне.

IMG_6392.jpg

IMG_6402.jpg

Сцежка абсталяваная адмысловымі пандусамі, пад’ёмнікамі і туалетамі.

IMG_6518.jpg

IMG_6562.jpg

У рамках праекта ў Валожыне таксама ствараецца першы ў Беларусі турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр для людзей з інваліднасцю. У ім будзе працаваць хостэл на 20 месцаў і канферэнц-зала са спецыяльнай тэхнікай для людзей са слабым зрокам і слыхам.

IMG_6621.jpg

IMG_6685.jpg

Удзел у цырымоніі адкрыцця экасцяжыны ўзялі супрацоўнікі Элгарс Азолінш, намеснік кіраўніка аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза, Пётр Бібік, старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» Васіль Гуркоў, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Уладзімір Патапенка і менеджар праекта «Валожын без бар’ераў» Ірына Іванова.

IMG_6827.jpg

IMG_6834.jpg