image2 01.12.2017

Веласіпедызацыі не пазбегнуць. У Мінску прайшоў форум «ПраРовар»

Нефармальная сетка велаактывістаў, падлік ровараў і веласіпедыстаў і агульныя планы на веласіпедную Беларусь. 24-26 лістапада ў Мінску на адной пляцоўцы сабраліся прадстаўнікі веласіпеднага бізнесу, дзяржаўных структур і велаактывісты з Расіі, Украіны і Беларусі.

1.jpg

 – Мы шмат гадоў ездзілі на веласіпедныя форумы ва Украіну і на веласіпедны кангрэс у Расію і натхняліся, – распавядае член праўлення Мінскага веласіпеднага таварыства Яўген Харужы. – І вось нарэшце мы правялі свой першы веласіпедны форум.

2.jpg

Мэта форуму – сабраць роварных актывістаў з усёй краіны для абмену вопытам і інфармацыяй. Прэзентацыі замежных экспертаў, майстар-класы, панэльныя дыскусіі, прэзентацыі даследаванняў – арганізатары паспрабавалі зрабіць праграму максімальна карыснай і разнастайнай.

buzuk.jpg

У планах зрабіць веласіпедны форум штогадовым, аднак арганізоўваць яго кожны раз у новым горадзе. Асноўны горад-кандыдат на «ПраРовар 2018» – Брэст.

chumakova darya.jpg

Форум «ПраРовар» праведзены ў рамках праекта «Гарадскi веларух у Беларусі». Мэта праекта спрыяць развіццю гарадскога роварнага руху ў Беларусі, дзякуючы паляпшэнням заканадаўчых, нарматыўных актаў для роварнай інфраструктуры на нацыянальным і рэгіянальным узроўні; павышэнне эфектыўнасці арганізацый у галіне прасоўвання і развіцця роварнай транспартнай сістэмы; забеспячэння актыўнага ўдзелу мясцовых жыхароў у прыцягненні ўвагі гарадскіх уладаў да правоў і магчымасцяў раварыстаў. Праект будзе рэалізаваны ў Беларусі ў 2017-2019 гадах Цэнтрам экалагічных рашэнняў і Мінскім роварным таварыствам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.

Фота: Аляксей Басалай