image2 22.08.2017

Бізнэс пачынаецца ў Валожыне!

Дзе нарадзіўся – там і спатрэбіўся! А яшчэ стаў паспяховым чалавекам, які раскрыў свой патэнцыял у родным краі. З 14 жніўня на Валожыншчыне стартуе конкурс сацыяльных і бізнес-праектаў. Гэта мерапрыемства накіравана на прыцягненне і развіццё новых ідэй для тых, хто даўно шукае самарэалізацыю ў незалежнасці ад свайго статусу і сацыяльнага становішча. Удзел у конкурсе бясплатна!

У першую чаргу гэты конкурс будзе цікавы і карысны для пачаткоўцаў прадпрымальнікаў, фрылансераў, рамеснікаў і камандам аднадумцаў, якія хочуць рэалізаваць свой патэнцыял, увасобіўшы свае ідэі ў рэальнасць. Аб'ектамі і суб'ектамі могуць выступаць людзі з інваліднасцю.

Калі так, то ў рамках праекта "Валожын без бар'ераў" ёсць магчымасць паўдзельнічаць у серыі майстар-класаў і кансультацый па арганізацыі і развіццю бізнесу. Вам дапамогуць ацаніць магчымасці і перспектывы праекта, знайсці рэсурсы для яго рэалізацыі і падтрымкі.

Прыём заявак ад удзельнікаў пачынаецца 14 жніўня і працягнуцца да 11 верасня ўключна. Пасля чаго будзе праходзіць адбор фіналістаў конкурсу, якія і трапяць у Стартап-школу.

Падрабязнасці пра ўмовы ўдзелу можна знайсці на сайце  start.by/volozhin.

Прыемным дадаткам для ўдзельнікаў будзе навучанне на майстар-класах і семінарах з экспертамі з розных галін бізнесу, а таксама дапамогу ментара, які на працягу 3-х месяцаў будзе кансультаваць і аказваць садзейнічанне ў рэалізацыі праекта. Партнёрамі праекта выступаюць: Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў», Беларускае грамадскае аб'яднанне «Адпачынак у вёсцы». Арганізатарам конкурсу выступае мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Интеракція», пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яго ўклад склаў € 999 990.