image2 06.04.2018

Праграма стыпендый Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства

Новая школа ў Тбілісі абвясціла аб магчымасці атрымання стыпендыі для студэнтаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны ва ўзросце 16-17 гадоў.

Новая школа − гэта школа, упаўнаважаная Міжнародным бакалаўрыятам. Стыпендыя пакрые поўны двухгадовы курс дыпломнай праграмы Міжнароднага бакалаўрыята, а таксама выдаткі на пражыванне, пачынаючы з 2018-2019 навучальнага года.

Дыпломная праграма Міжнароднага бакалаўрыята з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні прапануе стандартную праграму. Гэта ўсебаковы і інтэнсіўны двухгадовы акадэмічны курс, які дасць студэнтам унікальную магчымасць удзельнічаць у вывучэнні пытанняў, звязаных з Еўропай і Еўрапейскім саюзам.

Стыпендыяльная праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам і была створана ў рамках намаганняў ЕС і яго партнёраў па пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі для моладзі ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.

Атрыманне дыплома міжнароднага бакалаўрыяту падвысіць шанцы студэнтаў паступіць у найлепшыя ўніверсітэты свету.

Студэнтам з шасці краін, якія маюць права на ўдзел, будзе прысуджана да 30 стыпендый.

Апошні тэрмін падачы заявак − 15 красавіка 2018 года, а 12:00 (апоўдні, UTC +4.00)

Пасля падачы заявак у красавіку 2018 года будуць праведзены пісьмовыя тэсты. Інтэрв’ю будуць праходзіць з 1 па 15 мая 2018 года.

Поўны пакет дакументаў для падачы заявак даступны на вэб-сайце Новай школы па адрасе: http://www.newschoolgeorgia-app.com/

Спіс атрымальнікаў стыпендый на навучальны год 2018-2019 гг. будзе абвешчаны ў другой палове мая 2018 года.

Больш падрабязная інфармацыя:

Калі ласка, пазнаёмцеся з пакетам дакументаў для падачы заявак на ўдзел у Праграме стыпендый Еўрапейскай школы ўсходняга партнёрства: http://www.newschoolgeorgia.com/apk/

Адрас электроннай пошты: euscholarship@newschoolgeorgia.com

Тэлефон: + 995 32 225 70 06 (стацыянарны); +995 599 25 17 17 (мабільны)


Аб'ява аб прыёме заяваў для студэнтаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны (на ангельская мове)