На першай роварнай канферэнцыі гарадоў Беларусі эксперты з Еўропы прэзентавалі навуковыя даследаванні аб эканамічных выгадах ад выкарыстання ровара як віду транспарту. Такія даследаванні будуць праведзеныя і ў нашай краіне.
- Кожны кіламетр на ровары мае сваю вартасць як для самога раварыста, так і для грамадства, аднак рух на машыне стаіць у шэсць разоў больш, чым на ровары - тлумачыць Антон Нікіцін, веласіпедны афіцэр Вільнюса, муніцыпалітэт Вільнюса.
Гэта лічбы з Капенгагена і даследаванне ўключае ўсе дадзеныя (рамонт дарог, ДТЗ, змены клімату, здароўе, час). Па дадзеных яшчэ аднаго навуковага даследавання, людзі, якія перасоўваюцца на аўтамабілі ў сярэднім важаць на 4 кілаграмы больш, чым людзі, якія выкарыстоўваюць ровар.
Як мы бачым, ровар гэта не толькі здароўе, але і эканамічныя выгады.
Хтосьці можа сказаць, што гэта не беларускія лічбы і замежны вопыт не заўсёды выкарыстоўваецца і ў дачыненні для іншай краіны. Практыка паказвае, што праблемы і рашэнні могуць быць падобнымі, але і ў нашых экспертаў ёсць свае планы на гэты конт:
- Мы зробім першае маштабнае нацыянальнае даследаванне і палічым, колькі людзей у нашай краіне выкарыстоўваюць ровар як від транспарту і як павялічыць гэтую лічбу, - распавядае Дар'я Чумакова, намеснік дырэктара Цэнтра экалагічных рашэнняў і кіраўнік праекта «Гарадскi веларух ў Беларусі».
Гэтыя дадзеныя ў далейшым будуць выкарыстаныя ў адвакации і інфармацыйных кампаніях для развіцця роварнага руху ў беларускіх гарадах.
Мэта праекта «Гарадскi веларух ў Беларусі» спрыяць развіццю гарадскога роварнага руху ў Беларусі дзякуючы паляпшэнням заканадаўчых, нарматыўных актаў для роварнай інфраструктуры на нацыянальным і рэгіянальным узроўні; павышэнне эфектыўнасці арганізацый у галіне прасоўвання і развіцця роварнай транспартнай сістэмы; забеспячэння актыўнага ўдзелу мясцовых жыхароў у прыцягненні ўвагі гарадскіх уладаў да правоў і магчымасцяў раварыстаў. Праект будзе рэалізаваны ў Беларусі ў 2017-2019 гадах Цэнтрам экалагічных рашэнняў і Мінскім роварным таварыствам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.