image2 22.01.2019

Узаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі – Мясцовая публікацыя запрашэння да ўдзелу ў конкурсе праектаў

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе праектаў, якія будуць рэалізаваны ў Беларусі альбо прынясуць непасрэдную карысць беларускаму грамадству, пры фінансавай падтрымцы Інструмента развіцця і супрацоўніцтва з фінансаваннем у рамках тэматычнай праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя ўлады" і "Еўрапейскі інструмент спрыяння дэмакратыі і правам чалавека".

Поўныя інструкцыі для заяўнікаў можна будзе атрымаць падчас кансультацыі ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Беларусі (вул. Энгельса 34А/2, г. Мінск, Беларусь) і на сайтах: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome і https://eeas.europa.eu/delegations/belarus_en.

Апошні тэрмін для падачы канцэптуальных нататак – 7 сакавіка 2019 года.

Інфармацыйная сустрэча па гэтым конкурсе праектаў адбудзецца 21 лютага 2019 года.

Удзельнікі інфармацыйнай сустрэчы павінны зарэгістравацца загадзя. Інфармацыя пра арганізацыйныя пытанні і працэдуру рэгістрацыі будзе апублікавана не пазней за 14 лютага 2019 г. на сайце EuropeAid і на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.