EU is helping businesses grow in Belarus

image2 30.10.2017

ЕС дапамагае бізнесу ў Беларусі расці

Умацаванне прадпрымальніцтва, развіццё лічбавай эканомікі і нарошчванне сувязей паміж прадпрымальнікамі з краін Еўрапейскага саюза і краін Усходняга партнёрства - цэнтральныя тэмы для абмеркавання на 4-м Бізнес-форуме Усходняга партнёрства (УП) у Эстоніі  26-27 кастрычніка 2017 года.

У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 450 кіраўнікоў прадпрыемстваў, палітыкаў і дзяржаўных службоўцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і дзяржаў-членаў ЕС. Гэта адно з ключавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі да 5-га саміту Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў Бруселі 24 лістапада 2017 года.

У Беларусі ЕС забяспечвае падтрымку праз (1) фінансаванне, (2) навучанне, (3) падтрымку экспарту на новыя рынкі праз ініцыятыву EU4Business. Пачынаючы з 2009 года, было выдзелена 69 мільёнаў беларускіх рублёў (30 мільёнаў еўра) для падтрымкі 322 беларускіх кампаній.

Якая падтрымка ЕС даступная для беларускіх прадпрыемстваў?

1. Больш шырокі доступ да фінансавання:

•          Крэдыты для бізнесу, якім кіруюць жанчыны

•          Мікракрэдыты на стварэнне або развіццё малога бізнесу

2. Умацаванне дзелавых навыкаў:

•          Адаптаваныя кансультацыйныя паслугі і тэхнічная падтрымка кампаній – людскія рэсурсы, ІТ, структуры кіравання, бізнес-мадэлі і г. д.

•          Навучальныя праграмы для павышэння кваліфікацыі прадпрымальнікаў у ключавых галінах

•          Адаптаваныя праграмы навучання і настаўніцтва для жанчын-прадпрымальніц

3. Паспяховы выхад на новыя рынкі:

•          Бізнес-кансультацыі і навучанне для прадпрыемстваў, арыентаваных на экспарт

Хто ўжо скарыстаўся падтрымкай?

•          Беларускі брэнд адзення "Марк Фармэль" атрымаў  ад ЕС фінансаванне на пашырэнне бізнесу. У выніку, тавараабарот вырас на 87%, а экспарт на суседнія рынкі ў два разы. Больш.

•          Сушы-бар «Манга» атрымаў ад ЕС фінансаванне на распрацоўку першай у Беларусі мабільнай праграмы для рэстаранаў. У выніку, аб'ёмы дастаўкі ежы выраслі ўдвая,  а аб'ёмы продажу павялічыліся на 30%. Больш.

•          Кампанія-вытворца тэлематыкі "Мехатроніка" атрымала ад ЕС і ЕБРР фінансаванне, каб зрабіць свой бізнес больш эфектыўным. У выніку, кампанія пашырыла свае рынкі і цяпер экспартуе ў 42 краіны. Больш.

Хочаце даведацца болей?

Дадатковая інфармацыя даступная тут: www.eu4business.eu/by   

У Беларусі пачала працаваць тэлефонная лінія EU4Business +375 29 700 86 50

Праграмы EU4Business у Беларусі рэалізуюцца ЕБРР, ЕІБ, KfW, Міжнародным гандлёвым цэнтрам, EUROCHAMBRES, UEAPME, АЭСР і Сусветным банкам.


ЕС дапамагае кампаніям у Беларусі расці. Вы ведаеце кампанію, якой неабходна дапамога ЕС для росту? Тады падзяліцеся гэтым відэа і адзначце кампаніі.