Light festival will take place in Polack for the first time

image2 10.08.2018

У Полацку ўпершыню пройдзе фестываль святла

З 31 жніўня па 2 верасня ў Полацку ўпершыню пройдзе Фестываль святла. Што гэта такое і чым палачан ды гасцей гораду здзівіць свята светлавога мастацтва?

Фестывалі святла адбываюцца кожны год па ўсім свеце - у французскім Ліёне, нямецкім Берліне, іспанскай Барселоне ды ня толькі. У гэтым годзе да іх далучыцца беларускі Полацк.

У межах Фестывалю святла на вуліцах Полацка з’явяцца 10 светлавых інсталяцый. Гасцей свята чакае насычаная праграма - больш за дзясятак мерапрыемстваў у горадзе ды анлайн. У цэнтры гораду можна будзе пабачыць 3D-праекцыю на фасадзе гасцініцы Дзвіна, адкрыць для сябе Полацк падчас начных экскурсій ды лекцый, прайсці майстар-клас па начной фотаздымцы, наведаць фаер-шоў ды паўдзельнічаць у велапрабегу. Юных гасцей фестывалю чакаюць светлавыя спектаклі і майстар-класы па маляванні святлом. А кафэ ды рэстараны гораду прапануюць гасцям спецыяльнае фестывальнае меню.

Падрабязней пра фестываль на сайце: http://polotsk-light-fest.tilda.ws/. Тут будзе даступна поўная праграма мерапрыемстваў ды мапа з размяшчэннем інсталяцый.

Цяперашні Фестываль святла ў Полацку адбудзецца падчас Дня гораду ў межах Дзён энергіі, якія праходзяць у горадзе з 2012 году.

Фестываль святла - гэта частка праекту “Гарсвятло”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы EU4Energy. Праект рэалізуюць Полацкі раённы выканаўчы камітэт і Фонд “Інтэракцыя”. У выніку праекта на 16 полацкіх вуліцах мадэрнізуюць вулічнае асвятленне.

Кантакты:

Марына Барысава, Фонд “Інтэракцыя”, Менеджэр праекта “Гарсвятло” па камунікацыі і візуальным прадстаўленні, +375 29 873 35 82 (моб.), borisova@eu-belarus.net

Дзмітрый Паўлюшчык, Фонд “Інтэракцыя”, Асістэнт менеджэра праекта “Гарсвятло”, +375 29 329 61 05, +375 17 280 41 35, pauliushchyk@eu-belarus.net

Дадзеная публікацыя створана пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў межах ініцыятывы EU4Energy. Змест публікацыі з’яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонда садзейнічання развіццю міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і ніякім чынам не можа адлюстроўваць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Саюза.

Ініцыятыва EU4Energy накіравана на ўдасканаленне энергазабеспячэння, бяспекі і доступу, а таксама папулярызацыі ідэй энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта дасягаецца шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванню энергетычнага рынку для скарачэння залежнасці ад крыніц энергіі і яе спажывання на нацыянальным узроўні. У доўгатэрміновай перспектыве энергазабеспячэнне становіцца больш даступным, надзейным і празрыстым. Такім чынам, скарачаецца дэфіцыт энергарэсурсаў і памяншаецца кошт энергіі для грамадзян і прыватнага сектара. Больш падрабязна аб ініцыятыве: www.EU4Energy.eu

AAAAAAAAAAAAAAAAAA.png