image2 02.05.2018

Праект «Вучымся ўсёй сям'ёй» для падтрымкі маладых людзей з абмежаваннямі рэалізуецца ў Бабруйску

Бабруйская першасная арганізацыя «Надзея» грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», якая аказвае падтрымку сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і маладых людзей з абмежаваннямі, прыступіла да актыўнай стадыі рэалізацыі праекта «Вучымся ўсёй сям'ёй» у рамках буйнога праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам сумесна з DVV International.

29594683_2022222728097684_3009528491117648289_n.jpg

16-17 сакавіка адбыўся першы трэнінг «Як распрацаваць ідэю праекта, грунтуючыся на стратэгічных прыярытэтах арганізацыі і патрэбах мэтавых груп». 10-11 красавіка быў праведзены другі трэнінг цыклу – «Напісанне праекта: аналіз сітуацыі, мэта, задачы, працоўны план, бюджэт, маніторынг і ацэнка». Мэтай адукацыйнага курса з'яўляецца развіццё кампетэнцый па фандрайзінгу і праектнаму менеджменту ў бацькоў маладых людзей з інваліднасцю для інстытуцыйнага развіцця сваіх сацыяльных арганізацый і садзейнічання паляпшэнню якасці жыцця людзей з абмежаваннямі.

У адукацыйным курсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый горада - «Клуб «Міласэрнасць і здароўе» БТЧК, ГА «Дзеці ў бядзе», ГАІ «Асаблівы свет», БПО «Надзея» ГА «БелАДДіМІ», МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» ў г. Бабруйску, ПСУ «Цэнтр дапамогі сем'ям і дзецям», інклюзіўная тэатральная майстэрня «Люстэрка», спецыялісты ТЦСАН Ленінскага раёна г. Бабруйск.

29791424_2022224718097485_7900360382314292651_n.jpg

У якасці трэнераў для правядзення навучальнага курсу былі запрошаныя эксперты асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый», якія адзначаюць важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў у рэгіёнах, так як многія з прадстаўнікоў гэтай катэгорыі ўдзельнікаў часта не маюць магчымасці удзельнічаць у падобных мерапрыемствах у Мінску.

Па выніках першага этапу адукацыйнага курса 11 удзельніц узялі на сябе абавязацельствы па правядзенні ацэнкі патрэбаў сярод сваёй мэтавай групы, 5 чалавек – прапрацаваць і абмеркаваць ідэю з калегамі, 9 удзельнікаў – падпісацца на рассылкі аб магчымасцях НКА.

29792220_2022224498097507_9005230132297191369_n.jpg

Запланаваны ў праекце конкурс сацыяльных ініцыятыў для людзей з абмежаваннямі па завяршэнні названага адукацыйнага курсу стане добра         й падтрымкай і практыкай для развіцця мясцовых ініцыятыў дапамогі маладым інвалідам.

Паралельна ў рамках праекта чакаецца правядзенне адукацыйнага фота- і відэа-курса па маладых людзей з інваліднасцю з мэтай паляпшэння іх магчымасцяў для самазанятасці і паспяховай сацыялізацыі ў сваёй супольнасці. Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут.