image2 22.08.2018

У Бярозаўскім раёне адбыўся азнаямленчы візіт праектаў, якія фінансуюцца ЕС

21 жніўня ў Бярозаўскім раёне (Брэсцкая вобласць) адбыўся візіт прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый і СМІ Мінскай вобласці для знаёмства і абмену досведам з мясцовымі ініцыятывамі праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі па тэматыках “спецыяльная адукацыя” і “інклюзія”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел пяць раёнаў і, у прыватнасці, прадстаўнікі Валожынскага рэгіёну, дзе ў апошнія гады быў рэалізаваны цэлы шэраг значных інклюзіўных праектаў.

Удзельнікам візіту быў прадстаўлены Цэнтр псіхалагічнай разгрузкі для людзей пенсійнага ўзросту і людзей з інваліднасцю, студыя арт-тэрапіі “Ад цудоўнага да магчымага” на базе Бярозаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Береза 014.jpg

Центр психологической разгрузки 2.jpg

Госці пазнаёміліся з магчымасцямі сэнсарнага пакоя для аказання дапамогі дзецям-інвалідам, абсталяванага на базе Бярозаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Береза 187.jpg

Сеансы ў сэнсарным пакоі ўключаныя ў комплексную сістэму рэабілітацыі дзяцей з парушэннямі зроку, слыху, маўлення, апорна-рухальнай паталогіяй, затрымкамі псіхаматорнага і эмацыйнага развіцця, неўрозамі, што значна павышае эфектыўнасць лячэння.

Береза 224.jpg

Удзельнікі таксама пазнаёміліся з работай рэсурснага цэнтра па робататэхніцы (Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Белаазёрску). Яго наведваюць школьнікі ад сямі да шаснаццаці гадоў.

Береза 262.jpg

Дзеці вучацца працаваць у калектыве, развіваць тэхнічныя і моўныя навыкі, творчае мысленне.

Береза 239.jpg

Таксама ініцыятыва прадугледжвае правядзенне майстар-класаў, семінараў і круглых сталоў для выкладчыкаў.

У рамках падзеі каля Палаца культуры ў Бярозе прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця чацвёртага сезону фотавыставы “Праекты ў асобах”.

Береза 149.jpg

Экспазіцыя прадстаўляе праекты, якія рэалізуюцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза ў такіх сферах як зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, адукацыя, турызм, культура, бізнес, інклюзія. За тры папярэднія гады выстава пабывала ў 23 вялікіх і малых гарадах Беларусі, прадставіла 71 праект і 71 асабістую гісторыю.

Береза 132.jpg

У адкрыцці выставы ўзялі ўдзел: Дзмітрый Зяневіч, намеснік старшыні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта, Таццяна Аляксеева, каардынатар па пытаннях прэсы і інфармацыі аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, Аляксандр Шаўчук, рэгіянальны каардынатар праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, Анастасія Борбут, рэгіянальны сацыяльны работнік грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Беларускі дзіцячы хоспіс”. 

Береза 133.jpg

Сёлета выстава ўжо пабывала ў гарадах Мінскай, Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Береза 098.jpg

Праз два тыдні з “Праектамі у асобах” змогуць пазнаёміцца ў Наваградку.