image2 12.05.2017

Жыхарам 4 раёнаў прапануюуць прайсці бізнэс-навучанне і атрымаць фінансавую падтрымку на адкрыццё сваёй справы

Адкрыць сваю справу ў Мядзельскім, Астравецкім, Смаргонскім і Пастаўскім раёнах стала прасцей. Ужо ў чэрвені жадаючыя змогуць бяспалатна прыняць удзел ў адукацыйнай праграме “Школа сельскга бізнесу”. Удзельнікі, якія пройдуць навучанне, змогуць атрымаць фінансаванне для ўласнай бізнэс-ініцыятывы. Прапануем больш падрабязна даведацца пра бізнэс-магчымасці на інфармацыйных сустрэчах.

На сустрэчы раскажуць, чаму варта заняцца сельскім прадпрымальніцтвам менавіта зараз і як запусціць уласную справу пры падтрымцы праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуску ў Камарова сельскага бізнэс-інкубатара”. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам сумесна з пасольствам ЗША ў Мінску.

komarovo.png

Асаблівая ўвага будзе нададзена Школе сельскага бізнэсу, дзе ўсе жадаючыя адкрыць сваю справу змогуць атрымаць веды па складанню бізнэс-планаў, прыцягванню кліентаў, арганізацыі вытворчага працэсу, прасоўванню тавараў і паслуг. Навучанне бясплатнае. Заняткі будуць праходзіць на базе Цэнтра развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова” па выходным дням. У перыяд з чэрвеня 2017 года па красавік 2018 года запланавана 4 наборы слухачоў.  Заняткі будуць праходзіць у невялікі групах (10-15 чалавек).

У бліжэйшы час у Камарова пачне працаваць інкубатар малога прадпрымальніцтва, дзе пачынаючыя прадпрымальнікі змогуць атрымаць дапамогу. У 2017-2018 годзе плануецца выдаткаваць на мясцовыя бізнэс-ініцыятывы 182 тысячы еўра. Усяго бюджэт праекта складае 588 тысяч еўра, з іх унёсак ЕС – 526,5 тысячы еўра.

Праект рэалізуецца МГА “Экапартнёрства” і ГА “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю”.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у інфармацыйных сустрэчах праекта. Яны пройдуць у маі ва ўсіх 4 раёнах: Смаргонь (16 мая), Астравец (18 мая), Мядзел (23 мая), Паставы (22 мая).

Больш інфармацыі на сайце ecopartnerstvo.by або па тэлефоне +375 29 388 86 88 (ГА “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю”).