Results of joint European projects for Belarus were presented in Minsk

image2 10.11.2017

У Мінску былі прадстаўлены вынікі сумесных беларуска-еўрапейскіх праектаў

Цягам 2015-2017 гадоў Еўрапейскі Саюз (ЕС) і Савет Еўропы праводзiлi тры краiна-арыентаваных праекты ў Беларусі. Вынікі гэтых праектаў з агульным бюджэтам у 200 000 еўра былі сёння прадстаўлены супрацоўнiкам СМІ ў Мінску.

Беларусь таксама ўдзельнічала ў 14 рэгіянальных ініцыятываў, якія ахопліваюць усе краіны Усходняга партнёрства. Праекты фінансавалiся ЕС і ажыццяўлялiся Саветам Еўропы.

Сярод асноўных вынікаў выкананых краіна-арыентаваных праектаў наступныя:

• У супрацоўніцтве з беларускімі ўладамі, юрысты і прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў вызначылi мерапрыемствы па абароне традыцыйна выкарыстоўваемых моў нацыянальных меншасцяў у Беларусі як часткi культурнай спадчыны краіны. Мерапрыемствы па павышэнню дасведчанасці былі накiраваны каб заахвоціць бацькоў аддаваць сваіх дзяцей у школы з выкладаннем моваў меншасцяў. Асноўная мэта праекта была ў тым, каб дапамагчы ўладам вывучыць прававыя сцэнары магчымага далучэння краіны да Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў і моў меншасцяў;

• Праект па пытаннях эфектыўнага кіравання спрыяў больш дакладнай ацэнцы рызык адмывання грошай і фінансавання тэрарызму, а таксама паляпшэнню расследавання эканамічных злачынстваў. Пракуроры, следчыя і службовыя асобы з 17 устаноў дзяржаўнага сектара навучыліся больш эфектыўна ажыццяўляць ацэнку рызыкі карупцыі. Праваахоўныя органы навучылiся як ажыццяўляць нядаўна ўведзеныя адміністрацыйныя санкцыі, звязаныя з адказнасцю юрыдычных асоб у карупцыйных справах;

• Беларускія юрысты і супрацоўнікі праваахоўных органаў, а таксама студэнты права і міжнародных адносін атрымалі веды аб еўрапейскай сістэме абароны правоў чалавека, у тым ліку прэцэдэнтнага права Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ). Курс дыстанцыйнага навучання мусiць быць уведзены ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў рамках Еўрапейскай праграмы па адукацыі ў галіне правоў чалавека для спецыялістаў юрыдычных прафесій.

У красавіку 2014 года Еўрапейскі Саюз і Савет Еўропы дамовіліся аб рэалізацыі мэтавай супрацоўніцкай дзейнасці з краінамі Усходняга партнёрства ЕС, каб наблізіць іх да еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона. Усходняе партнёрства ахоплiвае шэсць краін: Азербайджан, Арменію, Грузію, Малдову, Украіну і Беларусь. Усе яны, акрамя Беларусі, з'яўляюцца дзяржавамі-сябрамі Савета Еўропы.