The Faces of Projects exhibition will be open in Mscislaŭ until August 5

image2 25.07.2018

Фотавыстава «Праекты ў асобах» будзе працаваць у Мсціславе да 5 жніўня

24 ліпеня ў Мсціславе адкрылася фотавыстава «Праекты ў асобах» – экспазіцыя аб 58 праектах, рэалізаваных у Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

1.jpg

2.jpg

Адзін са стэндаў прысвечаны ўдзелу Мсціслава і яго раёна ў праекце «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі». У Беларусі шмат славутасцяў і прывабных месцаў для адпачынку, аднак не хапае досведу для паспяховага развіцця турыстычнай галіны. У той жа час турызм з’яўляецца адной з крыніц эканамічнага развіцця краіны. З прычыны гэтага, у рамках праекта была падрыхтаваная стратэгія па развіцці турыстычнай прывабнасці рэгіёну, канцэпцыя культурнага і археалагічнага турпрадуктаў Мсціслава і Мсціслаўскага раёна.

4.jpg

3.jpg

Яшчэ адзін значны праект, рэалізаваны пры падтрымцы ЕС у гэтым старажытным беларускім горадзе (у 1959 годзе ў Мсціславе знойдзены культурны пласт з драўлянымі пабудовамі і прадметамі XII стагоддзя), – «Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў» (COMUS), які скончыўся ў 2017 годзе. Праект спрыяў аднаўленню, захаванню і далейшаму выкарыстанню гістарычных аб’ектаў. Гэта барочны касцёл Кармелітаў, пабудаваны ў 1637 годзе, будынка былога езуіцкага калегіума, заснаванага ў 1711 годзе, былой мужчынскай гімназіі (1908 г.), і гасцініцы «Эрмітаж» – помніка архітэктуры XIX стагоддзя.

6.jpg
7.jpg

Фотавыстава «Праекты ў асобах» працуе ў Мсціславе да 5 жніўня. Затым выстава пераедзе ў Гомельскую вобласць у Жыткавічы. З 2015 года фотавыстава «Праекты ў асобах» пабывала ў 26 буйных і малых гарадах Беларусі.