image2 22.11.2019

Дзяржава і бізнес гавораць на адной мове: Першы Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва прайшоў у Брэсце

Больш за 300 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі прынялі ўдзел у першым Рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва, які прайшоў у г. Брэсце 21 лістапада 2019 года ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (Global Enterpreneurship Week). Форум аб'яднаў прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў бізнес-саюзаў і асацыяцый, экспертнай і акадэмічнай супольнасці, мясцовых і цэнтральных органаў дзяржаўнай улады, міжнародных арганізацый. Першы Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва праведзены пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, актыўным удзеле Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. 

all.jpg

У рамках Форуму адбыўся шэраг мерапрыемстваў для прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў мясцовых органаў дзяржаўнай улады. Удзельнікі змаглі абмяняцца вопытам і думкамі па ключавых пытаннях развіцця прыватнага бізнесу ў рэгіёнах, а таксама вывучыць міжнародны вопыт у сферы развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва, альтэрнатыўнага фінансавання бізнесу і фінансавых тэхналогій для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. 

Асноўнай мэтай Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва з'яўляецца папулярызацыя ролі і ўкладу прадпрымальнікаў ва ўстойлівае развіццё рэгіёнаў. Форум стаў пляцоўкай для абмену думкамі па цэлым шэрагу пытанняў, звязаных з развіццём інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, работы цэнтраў падтрымкі бізнесу, інкубатараў малога прадпрымальніцтва, тэхнапаркаў, функцыянаваннем бізнес-саюзаў і дзелавых колаў. У рамках форуму створана камунікацыйная платформа для аптымізацыі ўзаемадзеяння бізнесу, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх саветаў і арганізацый, якія займаюцца падтрымкай прыватнай ініцыятывы, малога і сярэдняга бізнесу. 

peolpe.jpg

«Правядзенне Першага Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва сведчыць аб паступальным і мэтанакіраваны руху дзяржавы ў сферы развіцця рэгіёнаў. Гэтым вялікім і знакавым мерапрыемствам у Брэсце мы хочам прадэманстраваць, што менавіта ў рэгіёнах інавацыйнае прадпрымальніцтва можа выйсці на новы ўзровень свайго развіцця. Дзяржава зацікаўлена ў развіцці мясцовага прадпрымальніцтва і прыкладае ўсе намаганні для таго, каб дапамагчы мясцоваму бізнэсу моцна стаць на ногі», – адзначыў намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч

«Еўрапейскі Саюз актыўна падтрымлівае намаганні ўрада Беларусі па далейшаму паляпшэнню бізнес-клімату ў краіне, падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і прыватнай ініцыятывы. Гэтыя намаганні з'яўляюцца найважнейшымі элементамі мадэрнізацыі беларускай эканомікі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці», – заявіў на цырымоніі адкрыцця Форума Беранд дэ Гроот, Кіраўнік праграмы супрацоўніцтва Дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі. 

BDG.jpg

«Сучасны свет прад'яўляе шэраг новых выклікаў і магчымасцяў для росту і развіцця. Інавацыі і прадпрымальніцтва не павінны быць прэрагатывай вялікіх гарадоў, буйных навуковых і прамысловых цэнтраў. Бачанне ПРААН – рухацца туды, дзе наша падтрымка найбольш неабходная. Інвестуючы ў чалавечы капітал – дапамагаючы жанчыне з аддаленага раёна пачаць свой бізнес або даючы працу чалавеку з інваліднасцю, – мы робім значны ўклад ва ўстойлівае развіццё Беларусі. Ствараем працоўныя месцы, кропкі росту, адкрываем таленты», – адзначыла Пастаянны Прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Салаўёва

У рамках Першага Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва адбылося ўзнагароджанне пераможцы Нацыянальнай прэміі «Ментар года». Ім стаў Кірыл Валошын, бізнес-анёл, у мінулым дырэктар, а цяпер сузаснавальнік папулярнага інтэрнэт-рэсурсу і шэрагу IT-кампаній, прафесіянал, чыё ментарства і кансультаванне ў галіне бізнесу дапамагло стартапам ва ўсёй Беларусі. Званне «Ментар года» – гэта пацверджанне і прызнанне праведзенай работы па стварэнні, навучанні і падтрымцы стартап-экасістэмы ў Беларусі. 

Exhib.jpg