image2 01.06.2017

Адкрыццё кантактнага пункта “Пінск-Жытомір”

1 чэрвеня 2017 г. у г. Пінску адбылося ўрачыстае адкрыццё кантактнага пункта “Пінск-Жытомір”, створанага ў рамках праекта “Павышэнне эфектыўнасці аховы зялёнай і воднай Дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай” (СУРКАП, 2-i этап), якi фiнансуецца ЕС i рэалізуецца прадстаўніцтвам МАМ у Беларусі і Украіне, Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай памежнай службай Украіны.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі пагранічных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Украіны, Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь, а таксама Прадстаўніцтва МАМ у Рэспубліцы Беларусь.

Кантактны пункт з'яўляецца адным з асноўных элементаў сістэмы інтэграванага кіравання межамі (Iintegrated Border Management), накіраваных на павышэнне эфектыўнасці аховы мяжы і супрацьдзеяння транснацыянальным пагрозам. Аператыўны абмен інфармацыяй, правядзенне аўдыя і відэаканферэнцый дазволіць у максімальна сціснутыя тэрміны кропкава рэагаваць на ўзніклыя пагрозы ў мэтах забеспячэння пагранічнай бяспекі ў рэгіёне.

фото 2.jpg

Даведка аб праекце:

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Павышэнне эфектыўнасці аховы зялёнай і воднай Дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай” (СУРКАП, 2-i этап) быў рэалізаваны з красавіка 2014 па сакавік 2017 і ўключаў у сябе наступныя кампаненты:

1.      набыццё і перадача Дзяржпагранкамітэту Рэспублікі Беларусь і Дзяржпагранслужбе Украіны ў 2015–2016 гадах аўтамабіляў, матацыклаў, катараў, сродкаў радыёсувязі і іншай тэхнікі для ўзмацнення аховы беларуска-ўкраінскай мяжы. Агульны кошт перададзенага Дзяржпагранкамітэту абсталявання перавысіў 2 мільёны еўра.

2.      правядзенне сумесных з украінскім бокам азнаямленчых візітаў у краіны ЕС і навучальных семінараў па розных аспектах інтэграванага кіравання межамі, а таксама патэнцыйнага выкарыстання найлепшых практык еўрапейскіх памежнікаў у дзейнасці памежных службаў Беларусі і Украіны, 

3.      стварэнне пілотнага кантактнага пункта “Пiнск-Жытомiр”.

4.      бюджэт праекта склаў 5 350 000 еўра на дзве краіны ў роўнай прапорцыі. У фінансаванні праекта ўдзельнічалі Міністэрства замежных спраў Румыніі, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, пагранічныя ведамствы Беларусі і Украіны.