s3


Внимание! Чтобы отобразить геотеги на карте при печати, необходимо включить в параметрах печати "режим печати фона".

Паказаць карту
Адкрыць легендуЗачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма: Культура, навука, адукацыя і моладзь

Дзейсны
MOST (Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў)

Мабільнасць – здольнасць грамадзян хутка перамяшчацца з адной краіны ў іншую – дапамагае не толькі завязваць новыя знаёмствы, але і паляпшаць паразуменне паміж краінамі. Дзякуючы праграме 1.500 беларусаў падчас паездак у краіны ЕС змогуць набыць новыя веды, павысіць прафесійную кваліфікацыю, знайсці партнёраў. Удзельнікам праекта аплачваюцца выдаткі на транспарт, пражыванне, харчаванне, візу, страхоўку, уваходныя квіткі на мерапрыемствы.

Price: € 4 795 000 Status: Тэрмін: 2014 - 2017
Дзейсны
Культура і крэатыўнасць
Крэатыўнасць і наватарства як важныя складнікі культурнага працэсу пазітыўна ўплываюць на самыя розныя сферы грамадскага развіцця.
Price: € 4 200 000 Status: Тэрмін: 2015 - 2018
Дзейсны
Флагманская ініцыятыва Еўрапейскай камісіі “Графен” (Graphene Flagship)

Графен прызнаны адным з самых перспектыўных матэрыялаў будучыні. Усе сусветныя распрацоўкі, якія вядуцца ў дадзены момант, нацэленыя на пошук практычнага прымянення гэтага матэрыялу, які валодае ўнікальнымі фізічнымі, хімічнымі і электрычнымі ўласцівасцямі.

Price: € 1 000 000 000 Status: Тэрмін: 2013 - 2022
Завершаны
Стварэнне эфектыўнай сістэмы культурных і інфармацыйных паслуг для сельскіх жыхароў “Свет інфармацыі, культуры і творчасці – для ўсіх”

Больш за 6 700 чалавек у Рагачоўскім раёне жывуць у 119 малых аддаленых населеных пунктах, дзе няма ўстаноў культуры. Праект не толькі дазволіў ім атрымліваць свежую інфармацыю, стаць удзельнікамі культурных падзей, але і дапамог раскрыць таленты.

Price: € 287 359 Status: Тэрмін: 2013 - 2016
Дзейсны
Стварэнне сеткавай інфраструктуры для падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва моладзі на платформах вытворчых лабараторый

Нацыянальная стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года прадугледжвае пераход да інавацыйнага шляху развіцця эканомікі і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай навукі. Гэта патрабуе больш якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных не толькі генераваць ідэі, але і ўкараняць новыя распрацоўкі ў вытворчасць і сацыяльную сферу. Матываваць студэнтаў да інавацыйнай дзейнасці закліканыя вытворчыя лабараторыі (фаблабы), створаныя на базе галоўных ВНУ.

Price: € 571 271 Status: Тэрмін: 2016 - 2019
Дзейсны
Стыпендыяльная праграма “Адкрытая Еўропа” і Еўрапейская стыпендыяльная праграма для маладых беларусаў

Еўрапейскі саюз дае маладым беларусам магчымасць атрымаць ступені бакалаўра і магістра ў еўрапейскіх універсітэтах. Пасля вучобы ўдзельнікі праграмы вернуцца на радзіму, дзе змогуць прымяніць на практыцы атрыманыя веды.

Price: € 12 000 000 Status: Тэрмін: 2011 - 2018
Дзейсны
Распрацоўка падыходаў да гарманізацыі комплексных стратэгій інтэрнацыяналізацыі ў галіне вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый у ЕС і краінах-партнёрах/ HARMONY

Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс прадугледжвае збліжэнне нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі з стандартамі Еўрапейскага саюза. Рэалізацыя праекта палегчыць укараненне нормаў Балонскага працэсу ў беларускія ВНУ і такім чынам дапаможа краіне паспяхова інтэгравацца ў Еўрапейскую адукацыйную прастору.

Price: € 986 645 Status: Тэрмін: 2015 - 2018
Дзейсны
Вучыцца, каб дзейнічаць

Для многіх беларусаў працэс адукацыі завяршаецца разам са сканчэннем каледжа або ўніверсітэта. Аднак ва ўсім свеце сёння набірае папулярнасць дадатковая адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця. Пасля таго як у 2011 годзе ў Беларусі ўступіў у сілу адукацыйны кодэкс, тэрмін “дадатковая адукацыя дарослых” стаў разумецца шырэй – сёння пад ім маецца на ўвазе не толькі павышэнне кваліфікацыі, але і любое арганізаванае навучанне, у тым ліку – нефармальнае.

Price: € 838 606 Status: Тэрмін: 2016 - 2019