Распрацоўка падыходаў да гарманізацыі комплексных стратэгій інтэрнацыяналізацыі ў галіне вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый у ЕС і краінах-партнёрах/ HARMONY

Пра праект:

Тэрміны: 15.10.2015 − 14.10.2018

Бюджэт: 986 645,66 €, унёсак ЕС 894 216,66 €, бюджэт для Беларусі 143 146 €

Арганізацыя-выканаўца: 

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі,

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: Кансорцыум праекта ўключае 13 універсітэтаў, 3 міністэрствы, 1 цэнтр і ахоплівае наступныя краіны: Арменія, Беларусь, Італія, Германія, Грэцыя, Партугалія, Расійская Федэрацыя і Вялікабрытанія. Краіна каардынатара – Іспанія

Апісанне

Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс прадугледжвае збліжэнне нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі з стандартамі Еўрапейскага саюза. Рэалізацыя праекта палегчыць укараненне нормаў Балонскага працэсу ў беларускія ВНУ і такім чынам дапаможа краіне паспяхова інтэгравацца ў Еўрапейскую адукацыйную прастору.

Мэты і задачы:

− распрацоўка комплексных стратэгій інтэрнацыяналізацыі ў галіне вышэйшай адукацыі (пашырэння міжнароднай дзейнасці ВНУ) – агульных элементаў у нацыянальнай адукацыйнай практыцы краін-удзельніц праекта (Арменіі, Беларусі і Расіі);

− павышэнне прывабнасці і прэстыжу вышэйшай школы, у тым ліку за кошт росту прафесійнага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама інтэграцыі адукацыі, навукі і інавацый;

− навучанне супрацоўнікаў ВНУ навыкам інтэрнацыяналізацыі, стварэнне шырокай сеткі экспертаў у гэтай сферы.

Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта плануецца правесці комплекснае даследаванне ўзроўню інтэрнацыяналізацыі вышэйшых навучальных устаноў у краінах-удзельніцах.

Завершаная распрацоўка апытальніка, які дапаможа вызначыць ВНУ ўзровень інтэрнацыяналізацыі.

Да верасня 2016 года запоўненыя апытальнікі, а таксама стратэгіі інтэрнацыяналізацыі нацыянальнай вышэйшай адукацыі, падрыхтаваныя краінамі-партнёрамі, будуць сабраныя і прааналізаваныя. Па выніках гэтай работы будуць выпрацаваныя рэкамендацыі ў сферы гарманізацыі стратэгій інтэрнацыяналізацыі ў Еўрапейскім саюзе, Арменіі, Беларусі і Расіі.

Кантакты: Кантактныя асобы па праекце ў Беларусі:

Ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:

Слівінская Людміла Уладзіміраўна, спецыяліст аддзела міжнародных праграм і праектаў, упраўленне міжнародных сувязяў БДУ

+375 17 209 54 47, Slivinskaya@bsu.by; ippo@bsu.by

Ад УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”:

Валынец Таццяна Пракоф’еўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў

+375 232 406 402, interbteu@mail.ru

Ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Раманюк Сяргей Іванавіч, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі

+375 17 327 47 36, sergerom@tut.by

Спасылкі ў інтэрнэце:

http://serragarci.com/clientes/erasmus/

www.inter.bsu.by