Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі

Пра праект:

Тэрміны: 16.07.2014 – 15.10.2017

Бюджэт: 5 000 000 €

Арганізацыя-выканаўца: Праграма развіцця ААН

Нацыянальны партнёр: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: Беларусь

Апісанне

Зялёная эканоміка закліканая палепшыць дабрабыт людзей і зменшыць экалагічныя рызыкі. Прырода − найважнейшы рэсурс з пункту гледжання “зялёнай” канцэпцыі. Атрымліваць ад яе карысць, не робячы шкоды, дапамагае прымяненне сучасных эфектыўных стратэгій.

Мэты і задачы: Праект падтрымлівае ідэю эканамічнага росту Беларусі, заснаванага на “зялёных” прынцыпах, і дапамагае развівацца мясцовым экалагічным ініцыятывам.

Прамежкавыя вынікі: Падтрымка мясцовых пілотных ініцыятыў у розных рэгіёнах Беларусі. У Барысаве будзе арганізавана вытворчасць паперы з другасных адкідаў. На базе заказніка “Налібоцкі” пабудуюць і абсталююць гадавальнік для штучнага вырошчвання птушак цецеруковых парод. У Брэсце будзе створаны комплекс па перапрацоўцы драўняных адкідаў у біяпаліва. У Жыткавічах плануецца мадэрнізацыя абсталявання з мэтай павелічэння здабычы сапрапелю (донных адкладаў).

Яшчэ адзін кірунак – падтрымка грамадскіх ініцыятыў у галіне зялёнай эканомікі, пошук шляхоў узаемадзеяння органаў мясцовай улады, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і бізнесу. У ліпені–жніўні 2015 года быў праведзены конкурс праектаў, у якім удзельнічалі грамадскія арганізацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Перамаглі 16 праектаў. Напрыклад, у Лідскім раёне будзе створаны лясны адукацыйны цэнтр, у Барысаўскім і Крупскім раёнах – сістэма збору адпрацаванага тэхнічнага алею з далейшай яго перапрацоўкай.

Інфармацыйная падтрымка ідэй зялёнай эканомікі – яшчэ адзін важны кірунак праекта. У 2016 годзе будзе цалкам завершаная праца над стварэннем інтэрактыўнай “Зялёнай мапы” – гэтая электронная база дадзеных дапамагае знайсці пункты збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, небяспечных адкідаў і рэчаў другаснага выкарыстання.

Экспертамі праекта падрыхтаваныя стратэгіі развіцця экатурызму і маркетынгавай працы для заказнікаў “Прыбужскае Палессе” і “Свіцязянскі”. Распрацаваная стратэгія развіцця зялёнага транспарту для Палацава-паркавага комплексу Радзівілаў.

Кантакты:

Вольга Чаброўская, менеджар праекта

+375 29 684 69 63, volha.chabrouskaya@undp.org

Спасылка ў інтэрнэце: http://greenlogic.by/structure_p_9.html

Дакументы: 

attach.png Мапа раёнаў рэалізацыі праекта