“Павестка-50” Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі

Пра праект:

Тэрміны: 01.01.2016 – 31.12.2018

Бюджэт: агульны − 408,159,95 €, унёсак ЕС − 387,751,95 €

Арганізацыя-выканаўца: Офіс па правах людзей з інваліднасцю

Геаграфія: Лепель, Столін, Валожын, Шчучын, Бабруйск

Апісанне

24 верасня 2015 года Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў, а праз год ратыфікавала гэты дакумент. Канвенцыя прадугледжвае забеспячэнне правоў і асноўных свабод людзей з інваліднасцю, прызнанне іх паўнапраўнымі членамі грамадства. Дадзены праект накіраваны на прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі Канвенцыі, а таксама ўкараненне адпаведных змяненняў у беларускую правапрымяняльную практыку.

Мэты і задачы: Сфармаваць для пяці пілотных тэрыторый (Лепель, Столін, Валожын, Шчучын, Бабруйск) мясцовыя павесткі − стратэгічныя дакументы, якія дазваляюць людзям зразумець сутнасць і важнасць Канвенцыі аб правах інвалідаў. Актыўна далучаць да гэтага працэсу мясцовых жыхароў. Аб’яднаць людзей з розных рэгіёнаў для абмену досведам і ўзаемападтрымкі, спрыяючы такім чынам распрацоўцы нацыянальнай палітыкі ў галіне інваліднасці.

Прамежкавыя вынікі: Праведзенае даследаванне “Патэнцыял і магчымасці ўкаранення механізмаў лакальнага планавання ў беларускіх рэгіёнах для забеспячэння павагі, заахвочвання і паўнаты рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю”, па выніках якога выбраныя пяць пілотных тэрыторый для рэалізацыі праекта.

Распрацаваны дапаможнік “22 крокі”, які дазваляе выкарыстоўваць пазітыўны досвед Польшчы па забеспячэнні роўных магчымасцяў для людзей з інваліднасцю ў беларускіх умовах.

У кожным з пяці выбраных гарадоў былі арганізаваныя круглыя сталы і семінары, на якіх абмяркоўваліся пытанні стварэння стратэгічных павестак з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў − мясцовых уладаў і прадстаўнікоў грамадства, у тым ліку людзей з інваліднасцю.

Удзельнікі праекта наведалі з адукацыйным візітам Польшчу, дзе змаглі пазнаёміцца з працай грамадскіх структур і дзяржарганізацый у сферы інваліднасці.

Абвешчаны конкурс міні-грантаў дазволіў вызначыць для кожнай пілотнай тэрыторыі праекта грамадскія арганізацыі, якія ў партнёрстве з дзяржаўнымі органамі зоймуцца рэалізацыяй прынцыпаў Канвенцыі на месцах.

Кантакты: Lene Petersen +4521274623, lene.petersen@post.tele.dk

Дакументы: Справаздача па выніках даследавання (на рускай мове)

22 крокі забеспячэння роўных магчымасцяў для людзей з інваліднасцю ў мясцовых супольнасцях да стратэгіі

Спасылка ў інтэрнэце: www.disright.org раздзел “Кампаніі”