ГарСвятло: Энергаэфектыўная мадэрнізацыя вулічнага асвятлення ў горадзе Полацку

Пра праект:

Тэрміны: 01.08.2015 – 30.11.2018

Бюджэт: 1 630 521 €, унёсак ЕС – 1 304 417 € (90%)

Арганізацыя-выканаўца:

Полацкі раённы выканаўчы камітэт (галоўны партнёр у праекце)

Мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтрэакцыя”

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка” (афіляваны партнёр)

Геаграфія: Полацк, Віцебская вобласць

Апісанне

Полацк як першы беларускі горад-удзельнік Пагаднення мэраў распрацаваў з дапамогай Еўрапейскага саюза ўласны План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці. Гэты дакумент, прыняты ў 2012 годзе, уключае шэраг мер па паляпшэнні энергаэфектыўнасці камунальных будынкаў і прадпрыемстваў, вытворчасці электрычнасці з аднаўляльных крыніц энергіі, пашырэнні зялёных зон, аптымізацыі працы грамадскага транспарту і павышэнні эфектыўнасці сістэмы вулічнага асвятлення. “ГарСвятло” стане для Полацка яшчэ адной магчымасцю выканаць абавязальніцтвы, узятыя на сябе ў рамках Пагаднення мэраў.

Мэты і задачы:

Правесці энергаэфектыўную мадэрнізацыю вонкавага асвятлення ў Полацку. Яна стане ўзорам для падобных змен і ў іншых гарадах Беларусі. На цэнтральных і магістральных вуліцах Полацка з’явяцца 1340 новых свяцільняў – святлодыёдных, а таксама тых, што працуюць на энергіі сонца ці ветру. Новыя свяцільні будуць падключаныя да агульнагарадской аўтаматызаванай сістэмы кіравання вонкавым асвятленнем. Гэта дапаможа паменшыць энергазатраты горада на вулічнае асвятленне прыкладна на 15% і знізіць выкіды СО2 амаль на 800 тон. Таксама будзе заменена каля 200 апор вулічнага асвятлення, а на гістарычных будынках і вуліцах Полацка з’явіцца новая дэкаратыўная падсветка. Далейшую мадэрнізацыю забяспечыць Стратэгія ўстойлівага развіцця гарадскога асвятлення да 2030 года – яшчэ адзін вынік праекта.

Прамежкавыя вынікі: У верасні 2015 года ў Полацку адбылася канферэнцыя па пытаннях устойлівага развіцця гарадской энергетыкі. Яе наведалі прадстаўнікі 17 гарадоў Беларусі, якія ўжо далучыліся або збіраюцца далучыцца да Пагаднення мэраў.

У 2015-2016 гадах некалькі тысяч палачан узялі ўдзел у апытанні, падчас якога ацанілі якасць вулічнага асвятлення і падсветкі гарадскіх будынкаў, а таксама расказалі, як ставяцца да тэмы энергаэфектыўнасці і якім чынам эканомяць энергію ў паўсядзённым жыцці. Улетку 2018 года правядуць паўторнае апытанне і параўнаць, як змянілася стаўленне гараджан да гэтай тэмы.

А ў студзені 2016 года група спецыялістаў з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта завяршыла энергетычны аўдыт 40 галоўных вуліц і праспектаў горада. Паводле высноў аўдыту, правільнае прымяненне энергаэфектыўных тэхналогій дазволіць скараціць спажыванне электраэнергіі на вывучаных 40 вуліцах прыкладна на 60%.

У красавіку 2016 года ў Полацку прайшоў студэнцкі архітэктурны форум «Арх.Про.Свет». 40 студэнтаў з усёй Беларусі пры падтрымцы 19 вядомых дызайнераў і архітэктараў падрыхтавалі крэатыўныя рашэнні для асвятлення полацкіх вуліц і раёнаў. А ў чэрвені 2016 года і маі-чэрвені 2017 года Полацк праводзіў Дні энергіі, якія ўжо сталі традыцыйнымі, − гарадскі фестываль, прысвечаны тэме энергазберажэння і прымеркаваны да Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі. Што тычыцца тэхнічнай часткі праекта, то ў снежні 2017 года Полацкі раённы выканаўчы камітэт запусціў тэндар на закупку абсталявання для мадэрнізацыі вулічнага асвятлення.

Першы Фестываль святла пройдзе ў Полацку восенню 2018 года. Па горадзе размесцяць светлавыя інсталяцыі, а гараджан чакаюць конкурсы, майстар-класы, начныя экскурсіі і флэшмобы. Свае ідэі інсталяцый маглі прапанаваць і маладыя архітэктары − для іх абвясцілі конкурс у лютым 2018 года. У сакавіку пры падтрымцы праекта ў Полацкім дзяржаўным універсітэце адбыўся першы светлавы хакатон. Больш за 40 архітэктараў, дызайнераў, інжынераў працавалі і прадставілі ў фінале 10 ідэй светлавых арт-аб'ектаў, каб адправіць іх на конкурс.

Кантакты: 

Дзмітрый Паўлюшчык (фонд “Інтэракцыя”), асістэнт менеджара праекта, +375 17 280 41 35, +375 29 329 61 05 (маб.), skype: Дмитрий Павлющик, e-mail: pauliushchyk@eu-belarus.net.

Марына Барысава (фонд “Інтэракцыя”), менеджар праекта па камунікацыі і візуальным прадстаўленні, +375 29 873 35 82 (маб.), e-mail: borisova@eu-belarus.net.

Спасылка ў інтэрнэце: 

Мадэрнізацыя вулічнага асвятлення ў Полацку

Як беларускія гарады могуць стаць энергаэфектыўнымі, абмеркавалі ў Полацку

Палачане лічаць, што вуліцы іх горада павінны асвятляцца лепей

Навіны праекта “ГарСвятло”

“Энергічны Полацк” – група праекта ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте: навіны праекта, карысныя парады, конкурсы і віктарыны на тэму энергазберажэння

Вынікі студэнцкага архітэктурнага форума “Арх.Про.Свет”