Наваполацк — ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада

Пра праект:

Тэрміны: 01.11.2016-01.11.2019

Бюджэт: 514 080 €, унёсак ЕС – 423,242.06 € (82%)

Арганізацыя-выканаўца: Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт

Партнёры: Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз транспартнікаў», грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў»

Геаграфія: Наваполацк, Віцебская вобласць

Апісанне

Уключэнне дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю ў адукацыйны працэс і паўнавартаснае грамадскае жыццё — адна з важных задач цывілізаванага грамадства. Праект накіраваны на стварэнне інклюзіўнага асяроддзя, зняцце сацыяльных і псіхалагічных бар’ераў у дачыненні да людзей з інваліднасцю.

Мэты і задачы: Стварыць умовы для забеспячэння роўных магчымасцяў у сферы адукацыі і вольнага часу для дзяцей і моладзі з інваліднасцю, грунтуючыся на прынцыпах інклюзіі і даступнасці.

Прамежкавыя вынікі: Першая сустрэча партнёраў праекта — дзяцей з інваліднасцю і іх бацькоў, прадстаўнікоў мясцовай улады, устаноў адукацыі і экспертаў — адбылася ў лістападзе 2016 года.

Для папаўнення ведаў у сферы арганізацыі інклюзіўнай гарадской мабільнасці былі праведзеныя рэгіянальны семінар і тры трэнінгі. У іх узялі ўдзел 145 прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі, партнёраў праекта, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў, спецыялізаваных службаў горада.

Арганізавана чатыры семінары на тэму інклюзіўнай адукацыі з удзелам 80 чалавек. Навучанне на іх прайшлі выкладчыкі мясцовых школ, каледжаў і ВНУ, студэнты старэйшых курсаў, сацыяльныя педагогі і школьныя псіхолагі, бацькі навучэнцаў.

Беларускія ўдзельнікі праекта наведалі з адукацыйнымі візітамі Польшчу і Германію, дзе змаглі пазнаёміцца з найлепшымі практыкамі ў галіне інклюзіўнай адукацыі і ўстойлівай гарадской мабільнасці.

Для прасоўвання прынцыпаў інклюзіўнага грамадства распрацаваны сайт праекта — novinclusion.by.

У сакавіку 2018 гадоў у сярэдняй школе №8 Наваполацка з інклюзіўнымі класамі завершана будаўніцтва ліфта. Гэта дае дзецям з інваліднасцю магчымасць наведваць заняткі на ўсіх паверхах школы.

Для дзяцей, якія не могуць хадзіць у школу, закуплена абсталяванне для класа дыстанцыйнага навучання. Заняткі ў класе пачаліся 24 лістапада 2017 года.

Умовы для дзяцей з інваліднасцю створаныя і гарадскім Палацы дзяцей і моладзі — адаптаваныя цэнтральны ўваход і пандус, памяшканне музычнага тэатра і харэаграфіі, актавая зала, прыбіральня. Гэта робіць заняткі ў Палацы даступнымі для большай колькасці дзяцей з інваліднасцю — тым самым пашыраецца сфера іх сацыяльных зносін.

Кантакты: Таццяна Каралёва, менеджар праекта

+375 29 677 36 57, novinclusion@gmail.com

Ганна Обадава, PR-менеджар праекта

+375 29 592 70 18

Спасылка ў інтэрнэце: http://novinclusion.by/