s3


Внимание! Чтобы отобразить геотеги на карте при печати, необходимо включить в параметрах печати "режим печати фона".

Паказаць карту
Адкрыць легендуЗачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма: Рэгіянальнае развіццё

Дзейсны
Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі

У Беларусі шмат славутасцей і прывабных мясцін адпачынку, але бракуе досведу для паспяховага развіцця турыстычнай галіны. У той жа час турызм ёсць адной з крыніц эканамічнага развіцця краіны.

Price: € 1 597 830 Status: Тэрмін: 2015 - 2018
Дзейсны
Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь

Будучыня малых гарадоў і сельскіх тэрыторый наўпрост залежыць ад працы мясцовых органаў улады і актыўнага ўдзелу насельніцтва. Вырашыўшы праблемы лакальнага развіцця, можна разлічваць на павышэнне ўзроўню жыцця па ўсёй краіне. Аснову стратэгіі праекта складае тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё (ТАР), сутнасць якога – вызначыць праблемы і патрэбы кожнага рэгіёну сумеснымі намаганнямі мясцовай улады і грамадскасці.

Price: € 5 400 000 Status: Тэрмін: 2014 - 2018
Дзейсны
Кластарны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый

Праблемы нацыянальнай эканомікі і сусветны крызіс асабліва негатыўна адбіваюцца на рэгіёнах. Менавіта тут найбольш імкліва падаюць даходы насельніцтва, скарачаюцца магчымасці для працаўладкавання і развіцця. Усё гэта вядзе да адтоку мясцовых жыхароў, асабліва моладзі, у сталіцу і буйныя гарады. Вёскі пусцеюць, што яшчэ больш ускладняе жыццё ў сельскай мясцовасці.

Price: € 334 700 Status: Тэрмін: 2015 - 2017
Завершаны
Пастаўка абсталявання для электраэнергіі, атрыманай экалагічна чыстым метадам, і комплекснага кіравання адкідамі з мэтай падтрымкі рэгіянальнага развіцця ў Беларусі

Укараненне перадавых “зялёных” тэхналогій дапамагае беларускай эканоміцы не толькі знізіць выдаткі на энергарэсурсы, але і захаваць навакольнае асяроддзе. Гэта асабліва важна для малых і сярэдніх гарадоў, дзе магчымасцей для развіцця значна менш, чым у прамысловых цэнтрах.

Price: € 5 049 573 Status: Тэрмін: 2015 - 2016
Завершаны
Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Беларусі

Кожны раён Беларусі мае свае ўнікальныя рысы, моцныя і слабыя бакі. Ведаць і ўлічваць іх у працэсе стратэгічнага планавання важна як для саміх раёнаў, так і для ўсёй краіны. Дадзены праект ёсць часткай комплекснай праграмы RELOAD у падтрымку намаганняў урада Беларусі па прасоўванні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Яшчэ адзін кампанент праграмы RELOAD рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.


Price: € 2 785 400 Status: Тэрмін: 2013 - 2016
Дзейсны
Пашырэнне эканамічных магчымасцей у сельскай Беларусі

Сельскія жыхары Беларусі, чые даходы значна ніжэйшыя, чым у гараджан, рызыкуюць трапіць за рысу беднасці. Ва ўмовах, калі сельгаспрадпрыемствы маюць невысокую прадукцыйнасць працы і не могуць забяспечыць дастойны заробак, альтэрнатывай можа стаць самазанятасць. Прадпрымальніцтва здольнае не толькі прадухіліць беднасць, але і забяспечыць устойлівае развіццё рэгіёнаў.

Price: € 500 000 Status: Тэрмін: 2015 - 2017