Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі

Пра праект:

Тэрміны: 17.08.2015 – 16.02.2018

Бюджэт: 1,597,830 € (100% унёсак ЕС)

Арганізацыя-выканаўца: European Profiles S.A. (Грэцыя) у кансорцыуме з Archidata S.R.L (Італія), European Projects Management Ltd (Латвія), Vokrug Sveta Ltd (Беларусь)

Геаграфія: Мінск, Полацкі раён і горад Полацк (Віцебская вобласць); тэрыторыя ўздоўж аб’язной дарогі вакол Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, Камянецкі і Пружанскі раёны (Брэсцкая вобласць); Мядзельскі раён і возера Нарач (Мінская вобласць), Мсціслаўскі раён і горад Мсціслаў (Магілёўская вобласць).

Апісанне

У Беларусі шмат славутасцей і прывабных мясцін адпачынку, але бракуе досведу для паспяховага развіцця турыстычнай галіны. У той жа час турызм ёсць адной з крыніц эканамічнага развіцця краіны.

Мэты і задачы праекта: Забяспечыць устойлівае эканамічнае развіццё чатырох рэгіёнаў Беларусі за кошт росту патоку турыстаў. Для кожнага рэгіёну будуць распрацаваныя стратэгіі развіцця турызму з улікам мясцовай спецыфікі, а таксама рэкамендацыі па павышэнні якасці турыстычных паслуг на аснове перадавой еўрапейскай практыкі. Гэтую дзейнасць плануецца ажыццяўляць у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі і гаспадарамі турыстычных аб’ектаў.

Прамежкавыя вынікі: У Мядзеле пры дапамозе Нацыянальнага статыстычнага камітэта распрацаваная і ўведзеная ў дзеянне сістэма ўліку турыстаў Myadel TSA. Яна дазваляе больш эфектыўна планаваць развіццё мясцовага турызму.

Праводзіцца аналіз сітуацыі па ўсіх чатырох турыстычных напрамках, на падставе якога будуць распрацаваныя канкрэтныя рэкамендацыі. Мясцовыя прадпрымальнікі і ўладальнікі тураб’ектаў змогуць атрымаць фінансавую і практычную дапамогу.

У рамках праекта плануецца распрацаваць інтэрнэт-партал для прасоўвання турыстычных паслуг у Беларусі, выдаць рэкламныя матэрыялы для іх папулярызацыі. Паспяховым досведам прыцягнення турыстаў падзеляцца спецыялісты з Латвіі. Плануецца, што па выніках рэалізацыі праекта колькасць беларускіх і замежных турыстаў ва ўсіх чатырох рэгіёнах вырасце на 20%. Гэты досвед змогуць шырока выкарыстоўваць прадстаўнікі беларускай турыстычнай галіны.

Кантакты:

Дар'я Мароз, офіс-менеджар праекта,

+ 375 17 226 47 56, +375 29 140 43 35, daria.moroz@epbelarus.com

Сайт праекта: http://stdbelarus.com

Дакументы:

attach.png Прэзентацыя праекта