Без-имени-1-6-1
«Суседзі натхняюць!» — галоўны пасыл нашага спецыяльнага раздзелу пра Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна» і «Латвія – Літва – Беларусь». Іх мэта – адказ на выклікі, з якімі краіны-ўдзельніцы сутыкаюцца ў сваіх рэгіёнах. Праекты, што рэалізуюцца ў рамках гэтых праграм, спрыяюць сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю, ахове навакольнага асяроддзя, бяспекі межаў, мабільнасці людзей, тавараў і капіталу.
У шасці кароткіх відэагісторыях прадстаўлены героі праектаў – лекары, супрацоўнікі музеяў і турыстычнай галіны, афіцэры МНС і мытні з розных рэгіёнаў Беларусі. І ўсё ж, ёсць тое, што іх яднае: разам з калегамі з Польшчы, Украіны, Латвіі і Літвы яны дамагаюцца выніку, вельмі важнага як для адной, так і другога боку. Сваёй працай гэтыя людзі натхняюць адзін аднаго на новыя амбіцыйныя праекты. У многіх герояў, якія прадстаўлены ў раздзеле «Асобы праектаў», за плячыма – шматгадовы досвед і пералік спраў, якімі можна ганарыцца. Давайце знаёміцца — «Суседзі натхняюць!»

Асобы праектаў

Slide Image

«Нёман – наша агульная рака, давайце захаваем яе чыстай!»

Ірына Зянкевіч
Slide Image

«Бяспекі многа не бывае!»

Мікалай Кузьміцкі
Slide Image

«Наш праект спрыяе павышэнню якасці медыцынскіх паслуг на памэжных тэрыторыях!»

Аляксандр Панько
Slide Image

«Ранняя дыягностыка дапаможа паказаць людзям, што астэапароз – не прысуд»

Людміла Бут-Гусаім
Slide Image

«Мы аднаўляем сувязь часоў!»

Віталь Бядрыцкі
Slide Image

«Хачу, каб больш людзей даведалася пра выдатны куток Беларусі – Залессе!»

Людміла Градзіцкая
Slide Image

«Акуніцеся ў свет прыроднай і гістарычнай спадчыны ракі Буг!»

Наталля Янчук
Slide Image

«Культурная спадчына + трансгранічнае супрацоўніцтва + турыстычныя ініцыятывы = эфектыўны турыстычны прадукт»

Сяргей Каляда

Відэагісторыі

«Бяспека на трансгранічнай беларуска-польскай тэрыторыі. Умацаванне патэнцыялу пажарных і выратавальных службаў»

У Камянцы, адным з найстарэйшых гарадоў Беларусі, заканчваецца рэканструкцыя пажарнай часткі, у якой усё – ад архітэктурнага рашэння да выкарыстання віртуальных тэхналогій у навучанні асабістага складу – адпавядае самым сучасным стандартам. У рамках праекта ў Брэсце таксама ідзе да фіналу рэканструкцыя яшчэ аднаго высокатэхналагічнага аб’екта – навучальнага цэнтра бяспекі МНС. За 13 гадоў Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС разам з замежнымі партнёрамі рэалізавала восем праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у рамках якіх, у прыватнасці, у Брэсце адкрыты Міжнародны валанцёрскі цэнтр пажарных-выратавальнікаў і Музей пажарнай службы, а аўтамабільны парк МНС папоўніўся 15 адмысловымі пажарнымі машынамі і іншай спецтэхнікай.
Падрабязней аб праекце…

«Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў для турызму ў Кедайняі і Нясвіжы»

У касцёле Божага Цела (Фарным касцёле) у Нясвіжы, першым барочным храме ва Усходняй Еўропе, захавалася унікальная пахавальня князёў Радзівілаў. Турыстам у гэтую крыпту дагэтуль трапіць цяжка. Пасля навуковых даследаванняў прынята рашэнне перанесці некаторыя ўнікальныя прадметы з крыпты ў пастаянную экспазіцыю Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, у замак Радзівілаў, які знаходзіцца ў 500 метрах ад храма. Спецыяльнае выставачнае абсталяванне, закупленае ў рамках праекта, будзе ўстаноўлена пасля рамонту ў замкавай капліцы. Праект рэалізуецца беларускім бокам у цесным кантакце з Кедайняйскім краявым музеем (у літоўскім горадзе Кедайняй размешчаны найбуйнейшы пратэстанцкі храм з крыпты Радзівілаў). Супрацоўніцтва беларускіх і літоўскіх навукоўцаў дапаможа турыстам адкрыць для сябе гісторыю Літвы і Беларусі на маршрутах, злучаных агульнай для іх гісторыяй роду Радзівілаў.
Падрабязней аб праекце…

«Мадэль медыцынскай праграмы барацьбы з астэапарозам на польска-беларускім памежжы»

Ранняя дыягностыка і лячэнне астэапарозу – мэта сумеснага праекта беларускіх і польскіх медыкаў. У Беларусі і Польшчы прыкладна 30% людзей старэйшых за 50 гадоў пакутуюць на гэтае захворванне, праява якога – зніжэнне касцяной масы. Адна з агульных праблем – адсутнасць ранняй дыягностыкі.
У Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне будзе створаны трансгранічны цэнтр для дыягностыкі і лячэння астэапарозу з выкарыстаннем рэнтгенаўскай дэнсітаметрыі, лабараторным вызначэннем маркераў астэапарозу ў пажылых людзей і пацыентаў групы рызыкі. Траўматалагічных службу аснасцяць сучасным эндаскапічным абсталяваннем, маторнымі сістэмамі, аперацыйнымі сталамі з абаграваннем і іншай сучаснай тэхнікай. Мадэрнізацыя таксама пройдзе ў медыцынскім шпіталі ім. Людвіка Рыдыгера ў польскіх Сувалках. Для медперсаналу абедзвюх бальніц будуць распрацаваны адзіныя стандарты дзеянняў, праведзены сумесныя канферэнцыі і трэнінгі.
Падрабязней аб праекце…

«Актуалізацыя і аднаўленне еўрапейскага культурнага ландшафту на літоўска-беларускай мяжы»

Міхал Клеафас Агінскі, чыё імя вядома ва ўсім свеце, доўгі час жыў і тварыў у сядзібе Залессе (сёння – Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Нягледзячы на выклікі часу, сядзіба захавалася і сёння з’яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя. Парк у свой час быў створаны пры дапамозе вядомых віленскіх батанікаў – Станіслава Юндзіла і Юзэфа Струмілы. Аднаўленне і развіццё паркавага комплексу – адна з найважнейшых задач супрацоўнікаў Музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі. У рамках праекта беларускія спецыялісты збіраюцца пераняць досвед сваіх літоўскіх калег (партнёрам выступіла Адміністрацыя Троцкага гістарычнага нацыянальнага парку). Іх, у прыватнасці, цікавяць метады кіравання паркамі горада Ужутракіс, дзе на тэрыторыі маёнтка, які некалі належаў графу Тышкевічу, размясціўся ландшафтна-архітэктурны запаведнік. І ў Беларусі, і ў Літве будуць створаны валанцёрскія цэнтры, якія аб’яднаюць маладых людзей, якія цікавяцца гістарычнай спадчынай.
Падрабязней аб праекце…

«Шляхам Тызенгаўза» — стварэнне турыстычнага маршруту з мэтай прасоўвання культурна-гістарычнай спадчыны двух гарадоў: Сакулка і Гродна»

Польскі горад Сакулка размешчаны за 40 кіламетраў ад беларускага Гродна. Іх звязвае многае, у тым ліку асоба Антонія Тызенгаўза – з 1765 года ён кіраваў эканомікай рэгіёна, у які тады ўваходзілі абодва гарады. Праект прадугледжвае стварэнне ўнікальнага трансгранічнага турыстычнага прадукту – веласіпеднага маршруту «Шлях Тызенгаўза» паміж Гродна і Сакулкай працягласцю каля 59 км (26 км – па тэрыторыі Польшчы, 33 км – па Беларусі). Па новым маршруце будуць арганізаваныя чатыры веласіпедныя ралі.
Запланавана рэканструкцыя гістарычных будынкаў – яны будуць несці культурную і турыстычную функцыю. У Саколка адкрыецца турыстычны інфармацыйны цэнтр, а Гродзенскі турыстычны інфармацыйны цэнтр пасля мадэрнізацыі пашырыць спектр паслуг.
Падрабязней аб праекце…

«Узмацненне магчымасцей кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча»

У рамках праекта для перавозкі кінолагаў і службовых сабак у пунктах пропуску на мяжы паступілі тры спецыяльныя аўтамабілі «Volkswagen Caddy 3006H». Машына абсталявана месцамі для перавозкі службовых сабак з аўтаномнай сістэмай ацяплення і вентыляцыі. Аўтамабіль укамплектаваны неабходным наборам надгляднага інструменту. Усяго ў рамках праекта будзе закуплена шэсць спецыяльных аўтамабіляў. Гэта дазволіць значна скараціць час на мытны кантроль. Праект акажа падтрымку ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і незаконным перамяшчэннем тытунёвай прадукцыі і наркатычных сродкаў. Геаграфія праекта ― Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці, уключаючы Мінск, Беластоцкі, Ломжынскі і Сувалскі рэгіёны Польшчы.
Падрабязней аб праекце…

Галерэя праектаў

«Умацаванне супрацоўніцтва дзяржаў і стварэнне перадумоў для вырашэння агульных экалагічных выклікаў»

2

Вакуумны экскаватар – апошняе слова тэхнікі, ён актыўна выкарыстоўваецца камунальнымі службамі для раскопак дзеючых падземных сетак каналізацыі і вадаправоду, выемкі грунту пры абрушэнні, ачысткі вадазліваў. Пры выкананні такіх работ у складаных умовах гарадской забудовы заўсёды высокая рызыка выпадковага пашкоджання газаправодаў, электрычных кабеляў, розных камунікацый. Вакуумны экскаватар забяспечвае бяспеку работ, менш разбурае дарожнае пакрыццё і аператыўна ліквідуе аварыйныя сітуацыі.
Такія агрэгаты, коштам 415 тысяч еўра кожны, набудуць у рамках праекта. Аператыўная ліквідацыя аварый і дакладная дыягностыка дапаможа экалагічнай устойлівасці і абароне водных рэсурсаў у Алітус (Літва) і Гродне (Беларусь). Гэтыя гарады размешчаны на тэрыторыі басейна Нёмана – трансгранічнай рацэ паміж дзвюма краінамі. Праект таксама прадугледжвае павышэнне прафесійнага ўзроўню супрацоўнікаў камунальных службаў і інфармацыйную кампанію сярод жыхароў пілотных гарадоў.
Кіраўнік праекта: Ірына Зянкевіч, галоўны тэхнолаг прадпрыемства «Гроднаводаканал»
+375.152.70.29.17, pvkh_grp@tut.by

«Вольны доступ да медыцынскіх паслуг у трансгранічным рэгіёне»

3

У найбліжэйшы год у Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы будзе мадэрнізаваная сістэма генеравання і размеркавання медыцынскіх газаў, праведзены капітальны рамонт памяшкання пад кіслародную станцыю, закуплена і змантажавана абсталяванне. Новая сістэма падачы кіслароду дазволіць беларускім медыкам забяспечыць бесперабойную працу аддзяленняў рэанімацыі, выходжвання неданошаных дзяцей і аперацыйных блокаў.
У рамках праекта плануецца таксама развіваць структуру валанцёрства для палат паліятыўнай дапамогі: будуць арганізаваны трэнінгі па навучанні працы з хворымі дзецьмі і іх сваякамі. Польскія партнёры з лякарні горада Ласіцы з дапамогай новага абсталявання забяспечаць паўнавартасную дыягностыку захворванняў, звязаных з наватворамі і хваробамі сэрца.
Каардынатар праекта: Аляксандр Панько, загадчык кафедры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
+375.29.529.86.42, adpanko24@gmail.com

«Буг аб’ядноўвае нас» — стварэнне двух трансгранічных турыстычных маршрутаў для сплаву на байдарках» у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча — Беларусь — Украіна 2014 — 2020

1

Па Дняпроўска-Бугскім канале, рэках Мухавец і Буг праходзіць цудоўны па прыгажосці водны шлях. Аднак адсутнасць належнай інфраструктуры і рэкламнай падтрымкі не дазвалялі ў поўнай меры раскрыць турыстычнай патэнцыял гэтай прыроднай славутасці. У рамках праекта будзе створаны трансгранічны турыстычны маршрут для сплаву на байдарках агульнай працягласцю каля 800 км.
Першы маршрут возьме пачатак у Верхабужжы (Украіна), пройдзе па рацэ Буг і яе частцы ўздоўж мяжы да гміны Вышкаў (Польшча) у водах Заходняга Буга. Другі пачнецца ў Драгічынскім раёне, пройдзе па Дняпроўска-Бугскім канале і рацэ Мухавец да Брэста, дзе злучыцца з першым маршрутам.
У рамках праекта плануецца стварыць Цэнтр байдарачнага турызму, уладкаваць пляцоўкі для адпачынку, прычалы, усталяваць інфармацыйныя знакі ўздоўж прытрымлівання воднага маршруту, закупіць байдаркі, палаткі, а таксама кантэйнеры для захоўвання лодак і турыстычнай амуніцыі. Стварэнне новага трансгранічнага брэнда будзе спрыяць развіццю турыстычнага патэнцыялу памежжа трох краін.
Каардынатар праекта: Наталля Янчук, метадыст Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі
+375.29.226.92.32, yanchuk.natalya.79@mail.ru

Зніжэнне негатыўнага ўздзеяння чужародных інвазіўных відаў раслін на экасістэмы і дабрабыт людзей у памежным літоўска-беларускім рэгіёне /Alien Invasive Plants/ 7

C1

Інвазіўныя (лац. іnvasio – «нашэсце, гвалтоўны захоп») чужародныя віды раслін (далей AIPS) з’яўляюцца адной з найбольш хутка нарастальных пагроз для харчовай бяспекі, здароўя чалавека і жывёл, біяразнастайнасці ў цэлым.
Мэта праекта – палепшыць навыкі беларускіх і літоўскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у галіне аховы прыроды і навакольнага асяроддзя з распаўсюджваннем AIPS. Эксперты з абодвух бакоў маюць намер палепшыць кампетэнцыі рэгіянальных і мясцовых органаў улады, а таксама іншых грамадскіх арганізацый.
З ліпеня 2019 года ўдзельнікамі праекта пачатая татальная інвентарызацыя васьмі найбольш небяспечных інвазіўных відаў раслін беларуска-літоўскага памежжа. У далейшым на аснове актуальнай інфармацыі па распаўсюджванні інвазіўных раслін з дапамогай інтэрактыўнай вэб-карты будуць адпрацаваныя методыкі па памяншэнні колькасці гэтых небяспечных відаў. Удзельнікамі праекта створаная таксама спецыяльная інтэрнэт-анкета (адрас: https://arcg.is/0Drb1u), прызначаная для збору дадзеных жыхарамі прыгранічных раёнаў аб распаўсюджанні 20 чужародных небяспечных відаў раслін у памежным літоўска-беларускім рэгіёне. Будзе распрацаваная Сумесная стратэгія з Планам дзеянняў па прадухіленні далейшага распаўсюджвання небяспечных раслін. І ў выніку будзе падпісана пагадненне аб партнёрстве паміж муніцыпалітэтамі Варана (Літва) і Гродна, што забяспечыць далейшае супрацоўніцтва і пасля рэалізацыі праекта.
З беларускага боку ў праекце ўдзельнічаюць Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага райвыканкама і Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры».
Менеджэр праекта: Алег Созінаў, Загадчык кафедры батанікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, +375.29.783.20.66, o.sozinov@grsu.by

«Аднаўленне агульнай культурнай спадчыны як асновы для развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва моладзі і творчых калектываў Польшчы і Беларусі»

B2

Лёс маёнтку роду Рэйтанаў (вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён) яшчэ нядаўна знаходзіўся пад пагрозай. Грант на агульную суму 2 374 000 еўра выйграў сумесны праект гміны Пухачаў Люблінскага ваяводства (Польшча) і Ляхавіцкага райвыканкама. У рамках праекта плануецца частковая рэстаўрацыя сядзібнага дома і кансервацыя капліцы, якая ўваходзіць у комплекс сядзібы. Тэрыторыя каля сядзібнага дома будзе выкарыстоўвацца як турыстычны гісторыка-культурны цэнтр, які стане месцам правядзення розных культурных мерапрыемстваў. Мяркуецца, што сюды будуць прыязджаць турысты, як з Беларусі, так і Польшчы, дзе род Рэйтанаў вельмі папулярны.
Каардынатар праекта: Дзмітрый Макарук, Дырэктар ЗАТ «Брэсцкі навукова-техналагічны парк», +375.29.728.86.27, fyordmdg@gmail.com

Праект «Чыстая рака – галоўны прыярытэт» прадугледжвае будаўніцтва новых ачышчальных збудаванняў з поўнай біялагічнай ачысткай сцёкавых вод ў райцэнтры Жабінка

A01

Удзельнікі праекту «Чыстая рака – галоўны прыярытэт» – Жабінкаўская ЖКГ і польская камунальная кампанія «Эка-Буг» (гміна Тэрэспаль), а таксама Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі.
Плануецца, што да 2025 года колькасць насельніцтва райцэнтра Жабінка – горада-спадарожніка Брэста – з 13,5 тыс. павялічыцца да 22 тыс. чалавек. Ачышчальныя збудаванні горада пабудаваныя больш за 40 гадоў таму і не адпавядаюць сучасным патрабаванням.
Праект прадугледжвае будаўніцтва новых ачышчальных збудаванняў з поўнай біялагічнай ачысткай сцёкавых вод, з выдаленнем біягенных забруджванняў (злучэнняў азоту і фосфару), механічным абязводжваннем глею, які ўтвараецца з цягам часу, і асадка сцёкавых вод. Магутнасць новых ачышчальных збудаванняў складзе 3 000 кубічных метраў за суткі. У Тэрэспалі плануецца стварыць цэнтралізаваную каналізацыйную сетку ў адным з жылых масіваў.
Акрамя таго, на базе Палескага аграрна-экалагічнага інстытута будзе створаны гідраэкалагічны цэнтр маніторынгу рэк, які зоймецца маніторынгам, даследаваннем і кансультаваннем у сферы воднай гаспадаркі.
Каардынатар праекта: Аляксандр Кандрацюк, Инжынер, «Жабинкоўскае ЖКГ», +375.29.795.54.16, a-kondratyuk1976@mail.ru

llb
2

Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014–2020 гады.
У рамках праграмы былі арганізаваныя тры конкурсы праектных прапаноў. Па выніках першага і другога адабрана 46 сумесных праектаў з агульным аб’ёмам фінансавання ЕС парадку 27,6 млн еўра. B кожным з іх удзельнічаюць як мінімум па адной арганізацыі з Беларусі, Латвіі і Літвы. Удзельнікамі праектаў могуць быць толькі тыя юрыдычныя асобы, дзейнасць якіх не накіравана на атрыманне прыбытку. Арганізацыі павінны быць з наступных рэгіёнаў: Гродзенская, Віцебская, Магілёўская, Мінская вобласці і горад Мінск (Беларусь); Латгальскі і Земгальскі рэгіёны (Латвія); Аліцкі, Віленскі, Ковенскі, Уцянскі і Панявежскі паветы (Літва).
ЕС таксама вылучыў 22 млн еўра на рэалізацыю шасці буйных інфраструктурных праектаў. Яны нацэленыя на ўладкаванне транспартнай інфраструктуры і павелічэнне прапускной здольнасці пунктаў перасячэння мяжы трох краін, паляпшэнне ўмоў жыцця нелегальных імігрантаў і бежанцаў, а таксама ўмоў навучання ў адукацыйных установах Беларусі і Літвы.
У рэалізацыі 52 ухваленых праектаў удзельнічае 176 арганізацый з Латвіі, Літвы і Беларусі.
Больш падрабязную інфармацыю аб праектах і магчымасцях фінансавання ЕС можна знайсці на вэб-сайце Праграмы http://www.eni-cbc.eu/llb/ru

llb
AAAAAAAAAAAAAA

Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва (ТГС) «Польшча – Беларусь – Украіна» дзейнічае на працягу 15 гадоў. Усе праекты, якія фінансуюцца ў рамках гэтай праграмы, з’яўляюцца некамерцыйнымі і накіраваны на павышэнне якасці жыцця людзей на ўсходзе Польшчы, а таксама на захадзе Украіны і Беларусі.
Першы праграмны перыяд рэалізаваны ў 2004–2006 гады. Было прафінансавана 167 праектаў па развіцці памежжа на суму 45,8 млн еўра.
На працягу другога праграмнага перыяду, з 2007 па 2013 гады, фінансаванне з бюджэту ЕС перавысіла 170 млн еўра. На гэтыя сродкі было рэалізавана 117 праектаў у галіне аховы здароўя, адукацыі, турызму, культуры, бяспекі, прыгранічнай інфраструктуры.
Трэці перыяд, разлічаны на 2014–2020 гады, праграма функцыянуе ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства (ЕІС). Ён падтрымлівае ўстойлівае развіццё ўздоўж знешніх межаў ЕС, памяншае адрозненні ў стандартах ўзроўню жыцця і дапамагае вырашаць праблемы па абодва бакі межаў. Бюджэт праграмы «Польшча – Беларусь – Украіна» на гэты перыяд складае 202 еўра (унёсак ЕС – 186 млн еўра).
Больш падрабязную інфармацыю аб праектах і магчымасцях фінансавання ЕС можна знайсці на вэб-сайце Праграмы  https://www.pbu2020.eu/by