Flag of Europe Flag of Belarus

ЕС І БЕЛАРУСЬ:
СТВАРЭННЕ МАГЧЫМАСЦЕЙ
ДЛЯ МОЛАДЗІ

Забеспячэнне лепшай будучыні для моладзі
ляжыць у аснове супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза з Беларуссю.
Разам з Беларуссю ЕС стварае для маладых людзей магчымасці рэалізаваць свой патэнцыял і прымаць актыўны ўдзел у жыцці грамадства.

АДУКАЦЫЯ І ВАЛАНЦЁРСТВА

Вучыцеся, працуйце і заводзьце сяброў у Еўропе

З 2014 года больш за 1500 маладых людзей і навукова-педагагічных супрацоўнікаў з Беларусі атрымалі стыпендыі Erasmus+ для вучобы, падрыхтоўкі, выкладання і ўзаемадзеяння з іншымі маладымі людзьмі ў Еўропе. Удзел у праграме Erasmus+ дазволіць вам набыць новыя навыкі і веды, павысіць узровень валодання замежнымі мовамі і палепшыць перспектывы кар’ернага росту.

Label Information
Прaграма Erasmus+

ВЫ МОЖАЦЕ ПАДАЦЬ ЗАЯВУ НА СТЫПЕНДЫЮ ERASMUS+ НА:

40 універсітэтаў і іншых вышэйшых навучальных устаноў па ўсёй Беларусі прапануюць праграмы абмену ЕС, якія дазваляюць студэнтам вучыцца ў Еўропе.

ЕС дае да 1500 еўра на камандзіровачныя выдаткі і ў сярэднім 850 еўра ў месяц на выдаткі на пражыванне.

Label Information
Месцазнаходжанне Еўрапейскі Саюз + Нарвегія, Ісландыя, Турцыя, Паўночная Македонія, Ліхтэнштэйн, Сербія
Працягласць ад 3 да 12 месяцаў
Як падаць заяўку?
  1. Звярніцеся ў офіс міжнародных адносін у вашым універсітэце;
  2. Даведайцеся пра даступныя магчымасці ERASMUS +;
  3. Запоўніце форму заяўкі і прайдзіце моўны іспыт;
  4. Атрымайце пацверджанне ад універсітэта, які вас прымае;
  5. Падпішыце пагадненне аб навучаннi па вашай праграме;
  6. Узгадніце вашы размяшчэнне і расклад заняткаў з еўрапейскім універсітэтам, які вас прымае;
  7. Падавайцеся на атрыманне візы пры падтрымцы вашага ВНУ;
  8. Адпраўляйцеся да вашага месца прызначэння;
  9. Атрымлівайце асалоду ад вашай вучобы!
Даведайцеся больш
пра Праграму навучальнага абмену Erasmus+

Працаўладкаванне і стажыроўкі ў Еўропе даступныя з 2018 года для студэнтаў, якія навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах Беларусі на узроўнях бакалаўрыяту і магістратуры. Магчымасць таксама даступная для кандыдатаў у доктары і нядаўніх выпускнікоў. Працаўладкаванне можна спалучаць з навучальным перыядам за мяжой.

ЕС прапануе гранты, якія пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне.

Label Information
Працягласць ад 2 да 12 месяцаў
ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?
  1. Звяжыцеся з офісам міжнародных стасункаў у вашым універсітэце
  2. Даведайцеся пра магчымасці размяшчэння і адукацыйных трэнінгах
  3. Звяжыцеся з прымаючай арганізацыяй
  4. Падпішыце пагадненне аб навучаннi паміж вышым універсітэтам, прымаючай арганізацыяй, ВНУ ў краіне прымаючай арганізацыі
  5. Падавайцеся на візу пры падтрымцы вашай прымаючай арганізацыі
  6. Вандруйце да вашага месца прызначэння
  7. Атрымлівайце асалоду ад навучання!
Даведайцеся больш
пра стажыроўкі Erasmus+

Студэнты ўніверсітэтаў могуць звяртацца за стыпендыямі на атрыманне сумеснай ступені магістра Erasmus Mundus. Студэнты навучаюцца як мінімум у двух еўрапейскіх універсітэтах і атрымліваюць сумесную, падвойную ці множную ступень магістра.

ЕС выдае штомесячную дапамогу на пражыванне на ўвесь перыяд праграмы навучання. Стыпендыя таксама пакрывае выдаткі на дарогу і размяшчэнне, аплату за навучанне, поўнае медыцынскае страхаванне і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у магістарскім курсе.

Label Information
Працягласць ад 1 да 2 гадоў
ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?
  1. Выберыце ступень магістра са спісу стыпендый
  2. ЗВЯЖЫЦЕСЯ З КАНСОРЦЫУМАМ УНІВЕРСІТЭТАЎ, ШТО ПРАПАНУЮЦЬ МАЙСТЭРСКІ КУРС, ДЛЯ БОЛЬШАЙ ІНФАРМАЦЫІ Пра КУРСЫ І ПРАЦЭДУРЫ ЗАЯВЫ
  3. Падавайцеся і атрымайце допуск арганізацыйным Кансорцыумам універсітэтаў
  4. Запытаце візу ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ кансорцыума
  5. ПАДАРОЖНІЧАЙЦЕ Да МЕСЦА ВАШАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ
  6. Атрымлівайце асалоду ад Праграмы ВАШАГА НАВУЧАННЯ!
Даведайцеся больш пра атрыманне
сумеснай ступені магістра Erasmus Mundus

Праграмы моладзевага абмену прапануюцца маладым людзям ва ўзросце ад 13 да 30 гадоў, і яны могуць праводзіцца як у якой-небудзь еўрапейскай краіне, так і па-за межамі ЕС. Удзельнікі з розных краін бяруць удзел у семінарах, практыкаваннях, дэбатах, мерапрыемствах на свежым паветры, а таксама ў іншай дзейнасці на агульную тэматыку. Моладзевы абмен ажыццяўляецца па-за рамкамі школьнага асяроддзя.

ЕС пакрывае дарожныя выдаткі, размяшчэнне, поўнае медыцынскае страхаванне і іншыя выдаткі, звязаныя з абменам.

Label Information
Працягласць ад 5 дзён да 21 дня
Як падаць заяву?
  1. Знайдзіце арганізацыю-ўдзельніка ці стварыце ўласную групу;
  2. Знайдзіце партнёрскую групу за мяжой для працы над сумесным праектам;
  3. Атрымайце пацверджанне ад нацыянальнага агенцтва Erasmus + у краіне партнёрскай групы;
  4. Звярніцеся за візай з дапамогай партнёрскай групы;
  5. Адпраўляйцеся да месца прызначэння;
  6. Атрымлівайце задавальненне ад удзелу ў моладзевым абмене!
Даведайцеся больш пра
моладзевы абмен Erasmus+

Станьце валанцёрам у Еўропе

Пачынаючы з 2014 года ЕС падтрымаў больш за 140 праектаў з удзелам маладых беларускіх валанцёраў. Валанцёрства ў еўрапейскай арганізацыі – гэта унікальная магчымасць атрымаць досвед працы і павысіць узровень валодання замежнымі мовамі. Валанцёрскія праекты ажыццяўляюцца ў многіх розных галінах, уключаючы працу з моладдзю, культурную дзейнасць, сацыяльную дапамогу і ахову навакольнага асяроддзя. Пасля завяршэння праграмы вы атрымаеце сертыфікат, сапраўдны на ўсёй тэрыторыі Еўрпаейскага саюза. Удзел у валанцёрскім руху прапануецца маладым людзям ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

Вы не будзеце атрымліваць заработную плату, пры гэтым ЕС забяспечыць вам білеты, жыллё, харчаванне, медыцынскае страхаванне и невялікую месячную дапамогу.

Label Information
Прaграма Еўрапейскі корпус салідарнасці
Месцазнаходжанне Еўрапейскі саюз
Працягласць ад 2 да 12 месяцаў

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯВУ?

  1. ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ НА САЙЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАГА КОРПУСА САЛІДАРНАСЦІ;
  2. ЗАПОЎНІЦЕ БЛАНК З АПІСАННЕМ ВАШЫХ НАВЫКАЎ І ТЫПАЎ ПРАЕКТАЎ, У ЯКІХ ВЫ ЗАЦІКАЎЛЕНЫ;
  3. ПАЧАКАЙЦЕ, ПАКУЛЬ ПРЫМАЮЧЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ЗВЯЖУЦЦА З ВАМІ, АЛЬБО ШУКАЙЦЕ ВАРЫЯНТЫ Ў БАЗЕ ДАННЫХ І ЗВЯЗВАЙЦЕСЯ З АРГАНІЗАЦЫЯМІ САМАСТОЙНА;
  4. ВЫ ТАКСАМА МОЖАЦЕ ЗВЯРНУЦЦА Ў АДНУ З АКРЭДЫТАВАНЫХ АДПРАЎЛЯЮЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ У БЕЛАРУСІ ЗА ДАПОМОГАЙ У ПОШУКЕ ПАДЫХОДЗЯЧЫХ ВАМ ВАЛАНЦЁРСКІХ МАГЧЫМАСЦЯЎ;
  5. ЗВЯРНІЦЕСЯ ЗА ВІЗАЙ З ДАПАМОГАЙ ВАШЫХ АДПРАЎЛЯЮЧАЙ І ПРЫМАЮЧАЙ АРГАНІЗАЦЫЙ;
  6. АДПРАЎЛЯЙЦЕСЯ ДА МЕСЦА НАЗНАЧЭННЯ;
  7. АТРЫМЛІВАЙЦЕ АСАЛОДУ АД УДЗЕЛУ Ў ВАЛАНЦЁРСКІМ РУХУ!
ДАВЕДАЙЦЕСЯ БОЛЬШ
ПРА ПРАГРАМУ ВАЛАНЦЁРСТВА ЕС

Вучыцеся ў еўрапейскай школе ў Грузіі

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства была заснавана у 2018 годзе ў Тбілісі для студэнтаў з усіх краін Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь. Калі вы студэнт ва ўзросце 16-17 гадоў, вы маеце права на гадавую стыпендыю. Стыпендыя будзе прадоўжана на другі і апошні год у залежнасці ад вашай паспяховасці. У канцы двухгадовага цыкла навучання выпускнікі атрымліваюць дыплом міжнароднага бакалаўрыяту (IB) з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні.

Стыпендыя ўключае плату за навучанне, пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. Яна таксама пакрывае вашы паездкі паміж Тбілісі і месцам вашага пражывання падчас школьных вакацый.

Label Information
Праграма Усходняе партнёрства, Еўрапейская школа
Месцазнаходжанне Грузія
Працягласць 1 + 1 год

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?

  1. ПаДАЙцЕ ЗАЯВу падчас штогадовага КОНКУРСу ЗАЯў;
  2. Прайдзіце ўступныя экзамены і інтрв'ю
  3. Атрымайце пацвярджэнне ад школы;
  4. Звярніцеся па візу з дапамогай школы;
  5. Забраніруйце авіябілет;
  6. Выпраўляйцеся ў ТБілісі;
  7. Вучыцеся з задавальненнем!

АТРЫМАЙЦЕ ВЫШЭЙШУЮ АДУКАЦЫЮ Ў ЛІТВЕ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнюсе прапануе праграмы вышэйшай адукацыі, аспірантуры і дактарантуры па гуманітарных, сацыяльных дысцыплінах і мастацтве. Універсітэт ужо выпусціў больш за 3200 студэнтаў (у асноўным з Беларусі), пачынаючы з яго заснавання ў Мінску ў 1992 годзе.

ЕГУ — гэта гуманітарны універсітэт, у якім крытычнае мысленне і грамадскі ўдзел знаходзяцца ў цэнтры выкладання і навучання. Дзякуючы інтэрналізацыі і ўдзелу грамадскасці студэнты ЕГУ маюць магчымасць пачынаць распрацоўку інавацыйных ідэй і праектаў. Усе выпускнікі атрымліваюць дыпломы, якiя прызнаюцца ва ўсіх краінах Еўрапейскага саюза і Паўночнай Амерыкі.

Гранты ЕС, якія пакрываюць ад 50% да 100% кошту навучання, даступныя на падставе студэнцкіх партфоліа, што прадстаўляюць іх акадэмічныя, грамадзянскія і творчыя дасягненні. Кошт навучання для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі без гранта складае ад 500 да 1200 еўра за семестр у залежнасці ад праграмы навучання.Таксама даступныя дарожныя дапаможнікі, роўна як і асобныя гранты ад урада Літвы і іншых донараў.

Праграмы вышэйшай адукацыі прапануюцца як для вочнага, так і для завочнага (дыстанцыйнага) навучання.

Праграмы вышэйшай адукацыі спалучаюць сесіі на тэрыторыі кампуса і дыстанцыйнае навучанне.

Працэдуры прыёму для магістарскай ступені і доктарскай ступені могуць трошкі адрознівацца.

Label Information
Праграма Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Месцазнаходжанне Літва
Працягласць ад 1,5 да 6 гадо

Як падаць заяву?

  1. Выберыце праграму навучання;
  2. Здайце ўступнае эсэ або прайдзіце экзамен па дызайне ў Мінску ці падчас адчыненых дзвярэй у Вільнюсе;
  3. Прайдзіце экзамен па англійскай мове ў Мінску ці падчас адчыненых дзвярэй у Вільнюсе (не абавязкова, калі ў вас ужо маецца сертыфікат TOEFL або IELTS);
  4. Запоўніце анлайн-бланк заявы;
  5. Падайце ваша партфоліа для атрымання дазволу не плаціць за навучанне;
  6. Атрымайце запрашэнне на сумоўе;
  7. Атрымайце пацверджанне ад універсітэта;
  8. Унясіце аплату за першы семестр або пражыванне ў інтэрнаце;
  9. Звярніцеся за візай з дапамогай універсітэта;
  10. Купіце білеты;
  11. Апраўляйцеся ў Вільнюс;
  12. Атрымлівайце задавальненне ад навучання!

ПРАЦОЎНЫЯ МЕСЦЫ І ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА

Развівайце працоўныя адносіны ў Еўропе

Схема мабільнасці MOST дазваляе беларускім спецыялістам усталёўваць кантакты з калегамі ў Еўропе. MOST карыстаецца папулярнасцю сярод спецыялістаў, якія працуюць у галіне навукі і тэхнікі, а таксама ў галіне культуры, адукацыі, турызму, аховы здароўя і ў іншых сферах.

Больш за 3150 чалавек ужо прынялі ўдзел у прафесійных мерапрыемствах або кароткатэрміновых абменах ў Еўропе.

Скарыстайцеся гэтай магчымасцю, каб пашырыць сваю прафесійную сетку, пабудаваць новыя партнёрскія сувязі і развіць свой бізнэс.

Label Information
Прaграма MOST
Месцазнаходжанне Еўрапейскі саюз
Працягласць ад 7 да 28 дней

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯВУ?

  1. Пакіньце заяўку анлайн па меншай меры за чатыры месяцы да мерапрыемства, якое вас цікавіць, або да абмену;
  2. Атрымайце пацверджанне ад MOST;
  3. Звярніцеся за візай з дапамогай MOST;
  4. Арганізуйце паездку па ўзгадненні з MOST;
  5. Адпраўляйцеся да месца прызначэння;
  6. Правядзіце плённы візіт!

Зрабіце свой інжэнерны праект рэальнасцю

У двух універсітэтах Мінска ў 2018 годзе былі створаны цалкам абсталяваныя лабараторыі для стымулявання інавацыйнай дзейнасці і падтрымкі стварэння працоўных месцаў сярод перспектыўных інжынераў. Вы студэнт інжынернай спецыяльнасці? Тады наведайце лабараторыі, каб распрацаваць прататыпы і прадставіць свае праекты прадпрымальнікам.

Label Information
Прaграма Fablab
Месцазнаходжанне Мінск
ДАВЕДАЙЦЕСЯ БОЛЬШ
ПРА ПРАГРАМУ FABLAB

Стварыце свой сельскагаспадарчы бiзнес

Калі вы жывяце ў невялікім горадзе ці вёсцы ў Мінскай, Гомельскай або Віцебскай абласцях, у вас ёсць магчымасць навучыцца стварэнню і вядзенню сельскагаспадарчага бізнэсу ў рамках праекта «EU4Youth: Школьны сад для сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва». Дзякуючы прамысловым інкубатарам і садам, створаным у мясцовых школах, у вас будзе магчымасць даведацца пра арганічнае земляробства, развіць прадпрымальніцкія навыкі і павысіць свае шанцы знайсці працу ў сельскагаспадарчым сектары. Станьце адным з 6000 маладых людзей, якія атрымаюць карысць ад гэтай унікальнай праграмы.

У праграме ў цэлым удзельнічаюць больш за 50 школ.

Дыстанцыйнае навучанне і анлайн-курсы будуць даступныя з 2020 года.

Label Information
Праграма EU4Youth
Месцазнаходжанне Мінская, Гомельская або Віцебская вобласці
Працягласць ад 1 да 3 месяцаў

Як падаць заяву?

  1. Даведайцеся, ці ўдзельнічае ваша школа ў праграме;
  2. Калі ваша школа ўдзельнічае, запішыцеся на курсы і мерапрыемствы;
  3. Калі ваша школа не ўдзельнічае, яна можа прыняць удзел у наступным раўндзе заяў;
Даведайцеся больш пра гэтую магчымасць

РАЗВІВАЙЦЕ СВОЙ ПАТЭНЦЫЯЛ

Калі вы жыхар сельскай мясцовасці Магілёўскай і Гомельскай абласцей, то праект «EU4Youth: Спрыянне развіццю патэнцыялу працаўладкавання» прапануе вам магчымасць наведаць неафіцыйныя навучальныя курсы, семінары па прафесійнай арыентацыі, кірмашы вакансій, паўдзельнічаць у мерапрыемствах Міжнароднай акадэміі лідарства і атрымаць «навучальны набор» па моладзевым прадпрымальніцтве, які дапаможа вам развіць свае прадпрымальніцкія ідэі.

Праект прызначаны для неабароненых маладых людзей, у тым ліку для інвалідаў, маладых людзей з няпоўных сем'яў, ахвяр гандлю людзьмі, бежанцаў, былых зняволеных, ВІЧ-хворых і інш.

Label Information
Праграма EU4Youth
Месцазнаходжанне Магілёўская і Гомельская вобласці

Як падаць заяву?

  1. У Магілёве — звяжыцеся з рэгіянальнай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа;
  2. У Гомелі — звяжыцеся з рэгіянальнай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа;
  3. Прайдзіце сумоўе з каардынатарам праграмы па тэлефоне або па электроннай пошце;
  4. Прайдзіце адбор для ўдзелу ў праектнай дзейнасці і навучанні;
  5. Атрымлівайце задавальненне ад праектнай дзейнасці і дасягае сваіх мэт!

ПАЛЯПШАЙЦЕ СВАЕ ПЕРСПЕКТЫВЫ ПРАЦАЎЛАДКАВАННЯ

Набывайце неабходныя навыкі і выходзьце на рынак працы з дапамогай праекта «EU4Youth: Магчымасці працаўладкавання і стабільнасць». Удзельнікі з ліку маладых людзей з сацыяльна слабых слаёў насельніцтва будуць мець магчымасць прайсці стажыроўку, атрымаць дапамогу з распрацоўкай сваіх бізнэс-прапаноў і знайсці фінансаванне для стварэння ўласнага стартапа.

Навучальныя курсы адкрытыя для маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў з Мінска і Мінскай вобласці, якія паходзяць з неабароненых сем'яў ці пражываюць ва ўстановах альтэрнатыўнага догляду.

Для кожнага ўдзельніка будуць распрацаваныя індывідуальныя планы развіцця, каб дапамагчы ім апісаць свае асабістыя і прафесійныя мэты і дамагчыся іх дасягнення.

Label Information
Праграма EU4Youth
Месцазнаходжанне Мінск, Мінская вобласць
Працягласць ад 1 да 5 месяцаў

Як падаць заяву?

  1. Звяжыцеся з SOS-Дзіцячай вёскай у Бараўлянах па электроннай пошце ці тэлефоне;
  2. Сустрэньцеся з камандай праекта для ацэнкі вашых канкрэтных кампетэнцый і патрэб;
  3. Стварыце свой індывідуальны план развіцця разам з камандай праекта;
  4. Атрымлівайце задавальненне ад навучальнага курса (навучальных курсаў) і дасягайце сваіх мэт!
Даведайцеся больш пра гэтую магчымасць:

РАЗВІВАЙЦЕ «ЗЯЛЁНЫЯ» НАВЫКІ

Вас цікавяць пытанні аховы навакольнага асяроддзя, энергаэфектыўнасці і «зялёных» тэхналогій? Новы навучальны цэнтр у ЭкаТэхнаПарку ў Волме прапануе сучасныя навучальныя курсы як для студэнтаў, так і для прафесіяналаў. Навучальныя курсы праводзяцца ў сучасных лабараторыях і адкрытыя для навучэнцаў сярэдніх школ, студэнтаў каледжаў і ўніверсітэтаў, а таксама для прафесіяналаў і маладых людзей, якія праходзяць прафесійную падрыхтоўку.

Навучанне ўключае курсы па тэхналогіях узнаўляльнай энергіі, сонечных панэлях, цеплавых помпах, сонечных калектарах, захаванні энергіі і многіх іншых тэмах.

Label Information
Праграма Занятасць, прафесійнае навучанне і падрыхтоўка ў Беларусі
Месцазнаходжанне Волма (Мінская вобласць)
Працягласць ад 2 да 7 дзён

Як падаць заяву?

  1. Завітайце на сайт і абярыце курс, які вас цікавіць;
  2. Запоўніце анлайн-бланк заявы і адпраўце яго па электроннай пошце: ecotechnopark.volma@gmail.com;
  3. Пачакайце, калі арганізатары курса звяжуцца з вамі;
  4. Падпішыце дамову на аказанне адукацыйных паслуг;
  5. Атрымлівайце задавальненне ад навучальнага курса!

ЛІДАРСТВА І НАЛАДЖВАННЕ СУВЯЗЕЙ

Прадстаўляйце Еўропу і сустракайцеся з аднадумцамі

Ініцыятыва "Маладыя еўрапейскія паслы" аб'ядноўвае маладых людзей ва ўзросце 16-25 гадоў з краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза. Паслы заахвочваюць удзел мясцовай моладзі, абменьваюцца досведам і абмяркоўваюць пытанні, якія цікавяць маладых людзей. На цяперашні час у Беларусі ёсць 47 маладых еўрапейскіх паслоў, якія актыўна ўцягнутыя ў звязаную з ЕС дзейнасць як унутры краіны, так і за мяжой. Далучайцеся да сеткі!

Label Information
Прaграма Маладыя еўрапейскія паслы
Месцазнаходжанне Беларусь, Еўрапейскі саюз і краіны Усходняга Партнёрства

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯВУ?

  1. Прайдзіце адбор на падставе вашай заяўкі;
  2. Станьце маладым еўрапейскім паслом!

Падтрымлівайце сваю супольнасць

Вы заўзяты прыхільнік грамадзянскай актыўнасці і станоўчых перамен у сваёй супольнасці? Стыпендыяльная праграма грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства дасць вам магчымасць развіваць свае лідарскія навыкі і граць актыўную ролю ў грамадстве. Стыпендыяты прымаюць удзел у мерапрыемствах, накіраваных на задавальненне патрэб мясцовых супольнасцей у такіх галінах, як праца з моладдзю, барацьба з карупцыяй, умацаванне патэнцыялу грамадзянскай супольнасці, электронныя паслугі для паляпшэння кіравання і многае іншае.

Label Information
Прaграма Стыпендыяльная праграма для грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Месцазнаходжанне Беларусь, Еўрапейскі саюз
Працягласць 6 месяцаў

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯВУ?

  1. ПРАЧЫТАЙЦЕ ІНСТРУКЦЫЮ ПА ЗАПАЎНЕННЮ І ПАДАЧЫ ЗАЯЎ, І ДАВЕДАЙЦЕСЯ БОЛЬШ ПРА СТЫПЕНДЫЯЛЬНУЮ ПРАГРАМУ;
  2. ПАДАЙЦЕ ЗАЯВУ АНЛАЙН ПАДЧАС ШТОГАДОВАГА КОНКУРСУ ЗАЯЎ;
  3. ПАПАДЗІЦЕ Ў КАРОТКІ СПІС І ПРАЙДЗІЦЕ ІНТЭРВ’Ю;
  4. АТРЫМАЙЦЕ ПАЦВЕРДЖАННЕ АД СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЙ ПРАГРАММЫ;
  5. АТРЫМАЙЦЕ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ АД УДЗЕЛУ Ў СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЙ ПРАГРАМЕ!