image2 18.01.2017

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у праграме Erasmus+ ад моладзі з Беларусі

Моладзевае вакно Усходняга партнёрства (Eastern Partnership Youth Window 2017-2018) прадастаўляе магчымасці для фінансавання праектаў у рамках праграмы Erasmus+ для арганізацый і індывідуальных удзельнікаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Першы конкурс грантавых прапаноў адчынены і будзе доўжыцца да 8 сакавіка 2017 г.

На працягу папярэдняга перыяду фінансавання (Моладзевае вакно Усходняга партнёрства 2012-2013) каля 37 тысяч маладых людзей і моладзевых работнікаў паўдзельнічалі ў праграме з агульным бюджэтам у 31,5 млн еўра.

Гэты конкурс праводзіцца ў рамках Моладзевага вакна Усходняга партнёрства ў цэнтралізаваным парадку, г.зн. заяўкі падаюцца Выканаўчаму агенцтву па адукацыі, аўдыёвізуальных сродках і культуры:

https://eacea.ec.europa.eu/erasmus-plus/funding/capacity-building-in-field-youth-2017_en

Кандыдаты павінны падаць свае заяўкі на атрыманне гранта самае позняе 8 сакавіка 2017 года да 12:00 (поўдзень па брусельскім часе). Пачатак рэалізацыі праектаў павінен быць запланаваны на перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года.

Акрамя таго, у рамках праграмы Erasmus+ існуюць розныя механізмы для ўдзелу моладзі і моладзевых арганізацый з Беларусі ў разнастайных праектах (глядзіце "Erasmus+ Programme Opportunities in the field of youth for the Eastern Partnership countries" на англійскай мове).