image2 03.03.2017

Спрыянне ў развіцці патэнцыялу і партнёрскіх адносін грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады

Абвешчаны конкурс праектных прапаноў: Спрыянне ў развіцці патэнцыялу і партнёрскіх адносін грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады Рэспублікі Беларусь (EuropeAid/154793/DD/ACT/BY).

У рамках тэматычнай праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады" пры фінансавай падтрымцы Інструмента супрацоўніцтва ў мэтах развіцця і Еўрапейскага інструмента ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі прымае прапановы па праектах, якія будуць ажыццяўляцца ў Беларусі, альбо па праектах, якія могуць прынесці непасрэдную карысць беларускаму грамадству. 

З поўным Кіраўніцтвам для заяўнікаў можна азнаёміцца ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Беларусі (Мінск, вул. Энгельса, 34A/2) і па наступнай спасылцы: goo.gl/inhyvk.

Прапановы прымаюцца да 1 чэрвеня 2017 года да 24:00 (па Брусэльскім часе).

Інфармацыйная сустрэча па гэтым конкурсе заявак адбудзецца 4 мая 2017 года. 

Для ўдзелу ў інфармацыйнай сустрэчы неабходна зарэгістравацца загадзя. Паведамленне пра дату, час, месца сустрэчы і працэдуру рэгістрацыі будзе размешчанае да 27 красавіка 2017 года на старонках https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome і http://eeas.europa.eu/delegations/belarus/index_en.htm.