image2 19.04.2018

Пры падтрымцы ЕС медыцынская дапамога для сельскіх жыхароў Сенненскага раёна стала больш даступнай і аператыўнай

Яшчэ год таму фельчар Беліцкага фельчарска-акушэрскага пункта Вікторыя Астроўская з цяжкасцю паспявала за дзень наведаць пацыентаў у дзвюх вёсках. З цяжкай медыцынскай торбай ёй даводзілася пешшу пераадольваць не адзін кіламетр паміж населенымі пунктамі.

Зараз Вікторыя за дзень паспявае аб’ехаць 4-5 вёсак. Гэта стала магчымым дзякуючы электраровару, набытаму ў рамках ініцыятывы «Не губляючы часу».

Дадзеная ініцыятыва дазволіла забяспечыць двухколавым транспартам усе 18 ФАПаў Сенненскага раёна. Медыцынская дапамога для сельскіх жыхароў стала больш даступнай і аператыўнай. Цяпер Вікторыя Астроўская і яе калегі-фельчары могуць наведаць больш пацыентаў у аддаленых вёсках і хутчэй да іх дабрацца. З купляй электраровараў час на дарогу фельчараў да пацыентаў скараціўся ў 3-5 разоў.

Амаль у два разы павялічылася колькасць перанакіраванняў выклікаў з раённай бальніцы на ФАПы, што дало магчымасць скараціць транспартныя выдаткі на выезды машыны «хуткай дапамогі». За некалькі месяцаў эканомія паліва склала амаль 200 літраў. Паляпшаюцца і паказчыкі дыспансерызацыі жыхароў раёна, што ў перспектыве дасць магчымасць знізіць нагрузку на раённую бальніцу і палепшыць дэмаграфічныя паказчыкі Сенненскага раёна.

Ініцыятыва «Не губляючы часу» была рэалізаваная Сенненскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» у партнёрстве з мясцовай бальніцай. «Не губляючы часу» − гэта адзін з пераможцаў I Конкурсу мясцовых ініцыятыў, праведзенага ў рамках праекта «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД). Гэты праект фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца агенцтвамі ААН.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg

19.jpg

20.jpg