Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь (БЕЛМЕД)

Пра праект:

Тэрмін: 20.11.2015 – 30.06.2020

Бюджэт: 4 100 000 €, унёсак ЕС – 3 800 000 €, унёсак агенцтваў ААН – 300 000 €, унёсак МЗС Рэспублікі Польшча – 236 127 $

Арганізацыя-выканаўца: Праграма развіцця ААН, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ), Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА)

Нацыянальны партнёр: Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Геаграфія: мерапрыемствы праекта рэалізуюцца ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь

Апісанне

Амаль 90% усіх смерцяў у Беларусі звязаныя з неінфекцыйнымі захворваннямі (НІЗ): 63% прыпадае на сардэчна-сасудзістыя, 14% – на анкалагічныя. Іх развіццю спрыяюць шкодныя звычкі, няправільнае харчаванне і маларухомы лад жыцця. Паменшыць цяжар небяспечных хвароб магчыма за кошт зніжэння фактараў рызыкі, звязаных з НІЗ.

Мэты і задачы: Спрыянне прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і ўмацаванню сістэмы аховы здароўя, а таксама прасоўванне здаровага ладу жыцця. Праект таксама спрыяе павышэнню эфектыўнасці дзяржаўных праграм і дзеянняў урада і мясцовых органаў улады ў галіне зніжэння цяжару НІЗ, як на нацыянальным, так і рэгіянальным узроўнях; а таксама павышэнню актыўнасці насельніцтва ў фарміраванні і прасоўванні мясцовых ініцыятыў, якія спрыяюць паляпшэнню здароўя.

Асноўныя вынікі: Упершыню ў Беларусі праведзена комплекснае даследаванне STEPS: маніторынг і ацэнка фактараў рызыкі асноўных НІЗ сярод дарослага насельніцтва, стварэння базы фактычных дадзеных для прыняцця абгрунтаваных рашэнняў у галіне прафілактыкі НІЗ. Вынікі выкарыстоўваюцца ў якасці інструмента для нагляду за фактарамі рызыкі НІЗ у кантэксце Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь». На аснове STEPS былі скарэктаваныя некаторыя мэтавыя індыкатары Дзяржаўнай праграмы: «Працэнт курцоў тытуню (тых, хто курыць у цяперашні час)», «Фізічная актыўнасць дарослага насельніцтва», «Сярэдняе спажыванне солі ў дзень». 

Упершыню ў Беларусі была распрацаваная Нацыянальная інфармацыйная стратэгія па ЗЛЖ, асноўная мэта якой – фарміраванне адзінага інфармацыйнага поля ў краіне для падтрымкі ў дасягненні паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы. 

Рэалізацыя мерапрыемстваў адной з задач праекта «Развіццё механізмаў прасоўвання ЗЛЖ на мясцовым узроўні» паказала актуальнасць і эфектыўнасць стварэння і падтрымкі эфектыўных механізмаў партнёрства і сумеснай дзейнасці некамерцыйных арганізацый, мясцовых органаў кіравання (самакіравання) і мясцовых супольнасцей, дзяржаўных і камерцыйных арганізацый. Па выніках I–III конкурсаў «Будзь здаровы!» (уся Беларусь) падтрымана 25 ініцыятыў з агульнай сумай фінансавання са сродкаў ЕС каля 800 000 €. Ініцыятывы-пераможцы дэманструюць высокую эфектыўнасць і інавацыйныя падыходы да прафілактыкі НІЗ і прасоўванні ЗЛЖ, з’яўляюцца ўзорамі найлепшых практык у гэтай сферы і дазваляюць рэплікаваць іх досвед у іншых рэгіёнах Беларусі. Адзначаецца актыўны ўдзел дзяржаўных і некамерцыйных арганізацый у Конкурсе ініцыятыў, што яшчэ раз даказвае не толькі актуальнасць гэтых праблем на мясцовым узроўні, але і вялікае жаданне і зацікаўленасць вырашаць гэтыя праблемы і ўмацоўваць здароўе нашага насельніцтва. 

Новыя мадэлі аказання першаснай медыцынскай дапамогі ў межах праекта адпрацоўваюцца ў двух пілотных рэгіёнах з мэтай паляпшэнне прафілактыкі, дыягностыкі і кантролю за асноўнымі НІЗ. Праведзеная работа па ўдасканаленні падрыхтоўкі ўрачоў агульнай практыкі. 

Вялікая ўвага ў рамках праекта нададзеная здароўю маладога пакалення. Праводзіцца падрыхтоўка медыцынскіх кадраў для кансультацый па здаровым ладзе жыцця сярод падлеткаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, а таксама прафілактыцы іх рызыкоўных паводзін і траўматызму. Ва ўсіх абласцях Беларусі функцыянуюць медыцынскія цэнтры, дружалюбныя падлеткам. Пры падтрымцы праекта адкрыты і функцыянуе Рэспубліканскі інфармацыйна-метадычны маніторынгавы цэнтр дзіцячага здароўя на базе РНПЦ «Маці і дзіця». 

Праведзены мерапрыемствы па ўмацаванні сістэмы аховы мацярынства і дзяцінства, службы ранняга ўмяшання, а таксама па прафілактыцы захворванняў дзяцей і дзіцячага траўматызму. 

Распрацаваная стратэгія прыцягнення жанчын для ўдзелу ў скрынінгу рака малочнай залозы, а таксама па прасоўванні ідэй здаровага мацярынства.

Кантакты: Алег Дубовік, кіраўнік праекта

+375 29 691 51 44, oleg.dubovik@undp.org

Сайт праекта:

https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/operations/projects/hiv_aids/BELMED.html

Спасылкі на ініцыятывы праекта:

Тваё здароўе ў тваіх руках / ОО «Здаровы выбар»

У рамках ініцыятывы былі падрыхтаваныя серыі відэаўрокаў па тэхніцы выканання спартыўных практыкаванняў і падрыхтоўцы здаровых і карысных страў.



Абласны адукацыйны цэнтр бяспекі / Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС

- Будзь здаровы з птушкамі / ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

- Рух дваровых гульняў / ГА «Рада бацькоў г. Гомеля»: https://newsgomel.by/news/society/semeynyy-festival-dvorovykh-igr-proshyel-v-gomele.html

- Харчуйся правільна, жыві актыўна. Гэта здарова і вынікова / Бярозаўскае раённае экалагічнае грамадскае аб’яднанне «ЭкаРэгіён «Ясельда»

- Інклюзіўны крос-фіт / Лідскае міжраённае грамадскае аб'яднанне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў»: https://naviny.by/article/20191120/1574250354-inklyuzivnyy-krossfit-v-lide-sport-uluchshaet-zhizn-i-daet-novye

Самы час! / Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «Гарадское развіццё»

Ролік ініцыятывы «Самы час!» вучыць мужчын 45+ ставіць новыя мэты і ператвараць мары ў рэальнасць.