image2 19.03.2018

У Наваполацку рэалізуецца інклюзіўны праект пры падтрымцы ЕС

Дзевяцікласнік Данііл Савёнак цяпер можа наведваць заняткі нароўні са сваімі аднакласнікамі.  Такую магчымасць яму падаў праект «Наваполацк − ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада». У рамках ініцыятывы ў Наваполацкай сярэдняй школе №8, дзе вучацца Данііл і яшчэ трыццаць падлеткаў з асаблівасцямі ў развіцці, усталяваны новы ліфт. У дзяцей з інваліднасцю, якія раней навучаліся дыстанцыйна, з’явілася больш магчымасцяў камунікаваць са сваімі аднагодкамі і настаўнікамі. Дзякуючы індывідуальнаму чыпу яны могуць карыстацца ліфтам самастойна ў зручны для іх час і свабодна перамяшчацца па ўсёй школе.

У Наваполацкай СШ №8 навучаюцца 30 школьнікаў з асаблівасцямі ў развіцці, у тым ліку 11 − з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата. Яшчэ 35 асаблівых дзяцей займаюцца тут у пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Работа па адаптацыі школьнага асяроддзя да адукацыйных патрэб вучняў будзе працягнутая.

Інклюзіўны праект рэалізуюць Наваполацкі гарвыканкам, а таксама грамадскія аб'яднанні «Беларускі саюз транспартнікаў» і «Беларускае таварыства інвалідаў» пры фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Ён накіраваны на забеспячэнне роўных і недыскрымінацыйных магчымасцяў атрымання адукацыі для дзяцей і моладзі.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg