image2 24.08.2017

Сацыяльная інклюзія - тэма чарговага “Еўрабюлетэня”

У новым нумары прадстаўлена інфармацыя аб праектах, якія рэалізуюцца ў Беларусі і спрыяюць сацыяльнай інклюзіі ўразлівых груп людзей у жыццё грамадства.

Педыятар Павел Бурыкін распавёў аб праекце па абароне правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці. Супрацоўнікі праекта дапамагаюць сем'ям з цяжкахворымі дзецьмі дамагацца рэалізацыі гарантаваных ім правоў.

Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі патлумачыў, што такое праект “Павестка 50” і як мясцовыя супольнасці дапамагаюць рэалізаваць прынцыпы Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.

Кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў Уладзімір Патапенка распавёў пра ход рэалізацыі праекта “Валожын без бар’ераў”. Паводле яго вынікаў Валожынскі раён павінен стаць прыкладам па аказанні сацыяльна-рэкрэацыйных паслуг і развіцця турызму для людзей з інваліднасцю.

Святлана Ціўнель распавяла, як ініцыятыва па вырошчванні лекавых раслін на Мядзельшчыне дапамагае мясцовым жыхарам пенсійнага веку вярнуцца да актыўнага жыцця, атрымліваць дадатковы даход, адчуваць сябе запатрабаванымі. А Юлія Жукоўская патлумачыла, як арганізаваць прышкольныя ўчасткі такім чынам, каб падлеткам было цікава бавіць там час і атрымліваць новыя веды, што спрыяе іх сацыялізацыі.

Выпуск завяршае блок навін, у тым ліку пра адкрыццё ў Бярэзінскім запаведніку Цэнтра міфалагічнага турызму.

СПАМПАВАЦЬ PDF-ВЕРСІЮ.png