Вучыцца, каб дзейнічаць

Пра праект:

Тэрміны: 01.02.2016 – 31.03.2019

Бюджэт: 838 606.08 €, унёсак ЕС – 631 019.08 €

Арганізацыя-выканаўца: Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – праз Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства Deutscher Volkshochschul-Verband e.V. (ФРГ) у РБ)

Партнёры: Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь), Народны ўніверсітэт г. Кам (Баварыя, Германія)

Геаграфія: Рэспубліка Беларусь, Германія

Апісанне

Для многіх беларусаў працэс адукацыі завяршаецца разам са сканчэннем каледжа або ўніверсітэта. Аднак ва ўсім свеце сёння набірае папулярнасць дадатковая адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця. Пасля таго як у 2011 годзе ў Беларусі ўступіў у сілу адукацыйны кодэкс, тэрмін “дадатковая адукацыя дарослых” стаў разумецца шырэй – сёння пад ім маецца на ўвазе не толькі павышэнне кваліфікацыі, але і любое арганізаванае навучанне, у тым ліку – нефармальнае.

Мэты і задачы: Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць” распрацаваны ў рамках тэматычнай праграмы Еўрасаюза “Еўрапейскі інструмент суседства” і дапамагае беларусам рэалізаваць сваё права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця. Яго мэта – пашырыць магчымасці дадатковай адукацыі за кошт развіцця рэсурсаў грамадскіх аб’яднанняў і мясцовых ініцыятыў у рэгіёнах, стварэння сеткі недзяржаўных арганізацый і іх узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады.

Вынікі праекта: 3 Рэсурсныя цэнтры па развіцці дадатковай адукацыі дарослых функцыянуюць у Гомелі, Віцебску і Гродне для падтрымкі адукацыйных грамадскіх арганізацый: праведзена звыш 100 адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў грамадскімі арганізацыямі-партнёрамі цэнтра, для шырокага кола зацікаўленых дарослых адбыліся 15 доўгатэрміновых адукацыйных праграм рознай тэматыкі.

Навучана 44 трэнера адукацыйных праграм для дарослых і 24 менеджары ў сферы кіравання адукацыйнымі праектамі і фандрайзінгу для недзяржаўных арганізацый.

49 удзельнікаў сталі членамі Клуба адукатараў – супольнасці трэнераў, спецыялістаў і экспертаў у галіне нефармальнай і грамадзянскай адукацыі.

77 прадстаўнікоў ініцыятыўных груп ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прайшлі навучанне ў «Школе для пачаткоўцаў» – адукацыйным курсе для падрыхтоўкі зацікаўленых прадстаўнікоў мясцовых супольнасцей да рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый.

Рэалізавана 12 адукацыйных міні-праектаў для ўразлівых груп насельніцтва, а таксама 5 міні-праектаў па прасоўванні тэмы нефармальнай і грамадзянскай адукацыі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі:

Колькасць задзейнічаных удзельнікаў: 2 149 чалавек.

Геаграфія (залучаныя рэгіёны): Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці і абласныя цэнтры; Кармянскі, Шчучынскі, Брэсцкі, Лідскі, Краснапольскі, Лёзненскі, Гарадоцкі, Віцебскі, Дзяржынскі раёны; Ліда, Шчучын, Смаргонь, Бабруйск, Полацк, Любань, г.п. Лынтупы.

Тэмы: экалогія, фінансавая пісьменнасць, прафесійнае навучанне, грамадзянскі актывізм, адукацыя дарослых, сацыяльнае прадпрымальніцтва, культура і фальклор, рамесніцтва.

Формы працы: анлайн-курсы, даследаванні, навучальныя мерапрыемствы, фестывалі і канферэнцыі, відэа-прадукты, вебінары, прэзентацыі, кансультацыі, групы ўзаемадапамогі і г.д.

Мэтавыя групы: жыхары сельскай мясцовасці, людзі з нізкім узроўнем адукацыі і даходу, жанчыны ў складанай жыццёвай сітуацыі, беспрацоўныя, пенсіянеры, інваліды, рэгіянальныя актывісты, былыя асуджаныя, людзі з псіхічнымі захворваннямі і інтэлектуальнай немаччу.

Кантакты:

Беціна Бранд, менеджар праекта

+ 49 228 9756962, brand@dvv-international.de

Іна Краўчонак, менеджар праекта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

+375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97, kravchonok@dvv-international.by

Спасылка ў інтэрнэце: 

http://www.dvv-international.org.ua/be/belarus/praekty/2017/praekt-vuchycca-kab-dzeinichac/

Дакументы:

attach.png Асноўныя кампаненты праекта (схема)