Свежы нумар “Еўрабюлетэня” прысвечаны буйным праектам у розных сферах, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
-
Новы кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС Дырк Шубель растлумачыў, чаму Еўрапейскі саюз лічыць важным аказанне тэхнічнай дапамогі Беларусі і ў якіх сферах актыўна развіваецца супрацоўніцтва.
-
Дар’я Чумакова падвяла вынікі рэалізацыі двухгадовага праекта “Развіццё гарадскога веласіпеднага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь” і расказала, што было зроблена за гэты час.
-
Больш за тры тысячы беларусаў скарысталіся магчымасцямі праграмы МОСТ для ўсталявання прафесійных кантактаў з еўрапейскімі калегамі. Анатоль Байферт распавёў пра ўмовы ўдзелу ў праграме і пра тое, як адбіраюцца ўдзельнікі.
-
Новы праект “Разам для грамадства і прыроды: Міёрскі раён” ставіць сваёй мэтай спрыянне ўстойліваму развіццю Міёрскага раёна праз прасоўванне мясцовых брэндаў і вытворцаў. Алег Сівагракаў падзяліўся планамі па рэалізацыі дадзенага праекта.
-
Юлія Яблонская і Вольга Салахеева распавялі пра ўдзел Беларусі ў ініцыятыве “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі”, а Вольга Кузняцова падзялілася паспяховымі прыкладамі удзельнікаў праекту “Кансультацыі для малога бізнесу ў Беларусі”.