MOST (Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў)
Пра праект:
Тэрміны: 17.12.2014 – 16.12.2020
Бюджэт: 9 295 000 € (унёсак ЕС)
Арганізацыя-выканаўца: Кансорцыум, у склад якога ўваходзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Брытанскі Савет
Геаграфія: Беларусь і 28 краін Еўрапейскага саюза
Апісанне
Мабільнасць – здольнасць грамадзян хутка перамяшчацца з адной краіны ў іншую – дапамагае не толькі завязваць новыя знаёмствы, але і паляпшаць паразуменне паміж краінамі. Дзякуючы праграме падчас паездак у краіны ЕС удзельнікі набываюць новыя веды, павышаюць прафесійную кваліфікацыю, знаходзяць партнёраў. Удзельнікам праекта аплачваюцца выдаткі на транспарт, пражыванне, харчаванне, візу, страхоўку, уваходныя квіткі на мерапрыемствы.
Мэты і задачы: Пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі для абмену перадавым досведам у сферах культуры, адукацыі, моладзевай палітыкі, навукі і тэхналогіі, а таксама эканомікі, аховы здароўя, энергетыкі, дзяржаўнага кіравання. Мэтай паездкі можа быць удзел у канферэнцыі, кірмашы, фестывалі, сумеснай працы над праектам.
Прамежкавыя вынікі: На студзень 2019 года магчымасцямі праекта ўжо скарысталіся 3.159 чалавек. Напрыклад, беларускія арт-менеджары ў ліпені наведалі штогадовы музычны джазавы фестываль на востраве Паркероль (Францыя), пазнаёміліся з французскім досведам арганізацыі такіх мерапрыемстваў і змаглі завязаць карысныя знаёмствы.
Урач-гінеколаг радзільні №2 Мінска Кацярына Шылкіна ўзяла ўдзел у Летняй акушэрскай школе ў Нідэрландах. Двухтыднёвая праграма візіту ўключала знаёмства з асаблівасцямі сістэмы родадапамогі ў Нідэрландах. Кацярына таксама працавала ў акушэрскай камандзе адной з бальніц.
А прадстаўнікі сацыяльнай майстэрні КерамАрт з Брэста пабывалі ў нямецкім горадзе Равенсбург для таго, каб прасоўваць сваю прадукцыю на еўрапейскі рынак і наладзіць кантакты з зацікаўленымі ў супрацоўніцтве замежнымі партнёрамі. У рамках візіту яны наведалі сацыяльныя аб’екты партнёрскай арганізацыі OWB – майстэрні і супермаркет, дзе працуюць людзі з інваліднасцю, інтэрнат і офіс арганізацыі, а таксама вывучылі патрабаванні да якасці прадукцыі.
Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да верасня 2020 года.
Кантакты:
Д-р Анатоль Байферт, кіраўнік працоўнай групы праекта MOST:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску
+375 17 283 20 53, most@minsk.goethe.org
Дакументы:
Бюлетэнь 3. Статыстыка за сакавік-красавік. Частка 1
Бюлетэнь 3. Статыстыка за сакавік-красавік. Частка 2
Бюлетэнь 3. Статыстыка за май-чэрвень. Частка 1
Бюлетэнь 3. Статыстыка за май-чэрвень. Частка 2
Спасылкі ў інтэрнэце: http://most-belarus.eu/