24-26 студзеня 2017 года ў Мінску пройдуць два трэнінгі для прадстаўнікоў гарадоў, якія ўжо прымаюць удзел у Пагадненні мэраў па энергіі і клімаце альбо плануюць да яго далучыцца. Узяць удзел можна як у двух трэнінгах адразу, так і толькі ў адным. Рэгістрацыя на абодва трэнінгі адкрытая да 16 студзеня.
Арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць МГА «Экапартнёрства» сумесна з арганізацыямі «Энергаэфектыўныя гарады Украіны» і «Балтыйскі экалагічны форум Германія». Трэнінгі пройдуць пры падтрымцы праекта EC «Падтрымка ініцыятывы «Пагадненне мэраў» у Беларусі».
24-25 студзеня адбудзецца трэнінг па тэме «Дні ўстойлівай энергіі ў рамках Пагаднення мэраў». Удзельнікам раскажуць пра сучасныя падыходы да інфармавання насельніцтва, працу са СМІ і правядзенне Дзён ўстойлівай энергіі. Вопытам арганізацыі тэматычных інфармацыйных мерапрыемстваў падзеліцца прадстаўнік арганізацыі «Энергаэфектыўныя гарады Украіны».
На трэнінгу будуць абвешчаныя ўмовы конкурсу на фінансаванне мясцовых ініцыятыў па Пагадненні мэраў для мясцовых органаў улады і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый.
25-26 студзеня пройдзе трэнінг па тэме «Адаптацыя да змены клімату на ўзроўні горада». Тут ўвага будзе нададзена пытанням ацэнкі рызык, звязаных са змяненнем клімату на ўзроўні горада альбо раёна, а таксама планаванню мерапрыемстваў па адаптацыі да змены клімату ў такіх сектарах, як гарадская інфраструктура, ЖКГ, ахова здароўя, гатоўнасць да надзвычайных сітуацый і экстрэмальных пагодных з'яў.
Зарэгістравацца на трэнінгі Рэгістрацыя адкрытая да 16 студзеня.