Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё
Энергетыка
Развіццё прыватнага сектара
Рэгіянальнае развіццё
Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя
Культура, навука, адукацыя і моладзь
Грамадзянская супольнасць і правы чалавека
Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне
Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы
Міграцыя, прытулак і бежанцы
Кіраванне дзяржаўнай мяжой
Мір і бяспека
Нормы і стандарты
Тэма: Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё
Праект «ЕС для клімату»
Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён
Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне
Сельскія жыхары ў Беларусі часта вымушаныя выкарыстоўваць пітную ваду дрэннай якасці з калодзежаў і не могуць скарыстацца паслугамі па водаадвядзенні. Мастоўскі раён не стаў выключэннем: паводле папярэдніх дадзеных, у 70% калодзежаў вада можа быць нітратна і бактэрыялагічна забруджанай. Палепшыць сітуацыю з водазабеспячэннем і водаадвядзеннем плануецца пры падтрымцы праекта Еўрапейскага саюза.
Умацаванне супрацоўніцтва дзяржаў і стварэнне перадумоў для вырашэння агульных экалагічных выклікаў
Падтрымка эфектыўнага маніторынгу выкідаў у атмасфернае паветра і радыяцыйнага маніторынгу, удасканаленне кіравання навакольным асяроддзем у Беларусі (праект SAQEM-1)
Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні (Экаманіторынг)
Экалагічны маніторынг – гэта рэгулярныя комплексныя назіранні за станам экасістэм і працэсамі, якія адбываюцца ў іх. Яны праводзяцца для таго, каб фіксаваць змены навакольнага асяроддзя. Гэта дазваляе рабіць прагнозы і рабіць неабходныя захады для прадухілення негатыўных наступстваў. Каб знізіць усё большы ўплыў, які аказвае на навакольнае асяроддзе дзейнасць чалавека, экалагічны маніторынг з’яўляецца надзённай неабходнасцю.
Трансгранічныя водныя інспектары: на шляху да сумеснага маніторынгу і асваення водных рэсурсаў басейна ракі Прыпяць
Мэры за эканамічны рост (Ініцыятыва ЕС для краін-удзельніц Усходняга партнёрства)
Асноўнымі мэтамі нацыянальнай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады з’яўляюцца аднаўленне эканамічнага росту, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягненне інвестыцый і інавацыйнае развіццё. Асаблівая ўвага нададзеная рэгіянальнаму і мясцоваму развіццю. Нягледзячы на тое, што рэгіёны сёння дэманструюць больш высокія тэмпы эканамічнага росту, чым сталіца, дыспрапорцыя ва ўзроўні жыцця пагаршаецца. Гэта пагражае сацыяльна-дэмаграфічнай дэградацыяй малых гарадоў і вёсак. Ініцыятыва “Мэры за эканамічны рост” прапануе сучасны падыход да кіравання мясцовым эканамічным развіццём, які станоўча зарэкамендаваў сябе ва ўсім свеце.
Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь
Водная ініцыятыва Еўрапейскага саюза плюс для краін Усходняга партнёрства
Вада − найважнейшы рэсурс і ключавы фактар устойлівага развіцця краін Усходняга партнёрства ЕС: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. У той жа час для водных аб’ектаў рэгіёна актуальная праблема забруджвання прамысловымі сцёкамі і адходамі сельскай гаспадаркі. Ахоп насельніцтва паслугамі водазабеспячэння ў цэлым дастаткова высокі, але іх якасць далёка не заўсёды здавальняючая. Адной з прыярытэтных задач Воднай стратэгіі Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года з’яўляецца рэалізацыя басейнавага прынцыпу кіравання воднымі рэсурсамі, а таксама абарона ад забруджвання паверхневых і падземных вод. Дадзены праект накіраваны на вырашэнне задач, якія стаяць перад краінамі ў воднай сферы.