Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця

Пра праект:

Нумар праекта: NEAR-TS/2020/414-722

Тэрміны: 02.11.2020 – 01.11.2023 гг. (36 месяцаў)

Бюджэт: 664 839 еўра, уклад ЕС: 604 839 еўра

Арганізацыя-выканаўца: Грамадская дабрачынная арганізацыя "Беларускі дзіцячы хоспіс". Нацыянальны каардынатар праекта – Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Партнёры: дабрачынная арганізацыя "HealthProm" (Вялікабрытанія), Магілёўскае абласное аддзяленне РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, РГА бацькоў неданошаных дзяцей “Рана” і НКА "Ёсць Справа", якая ўдзельнічае ў праекце, як кансультанты HealthProm.

Апісанне

Праект накіраваны на абарону і падтрымку патрэб адной з самых уразлівых груп у беларускім грамадстве – дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця.

Мэты і задачы:

У задачы праекта ўваходзіць:

• стварэнне новых механізмаў падтрымкі асноўных правоў і запатрабаванняў цяжкахворых дзяцей, у тым ліку дзяцей ранняга ўзросту і дзяцей, якія пражываюць у дзіцячых інтэрнатных установах, ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь, шляхам развіцця сеткі рэгіянальных спецыялістаў і мясцовых супольнасцяў, дзейнасць якіх накіравана на падтрымку запатрабаванняў дадзеных катэгорый дзяцей;

• узмацненне арганізацыйнага патэнцыялу і ўзаемадзеяння некамерцыйных арганізацый (НКА), якія працуюць у сацыяльнай сферы (у тым ліку па падтрымцы людзей з інваліднасцю, ініцыятыўныя групы і асацыяцыі бацькоў) з мясцовымі органамі ўлады для эфектыўнай падтрымкі ўразлівых груп дзяцей;

• павышэнне дасведчанасці грамадства аб правах і запатрабаваннях цяжкахворых дзяцей і іх сем'яў, а таксама стварэнне нацыянальнай сістэмы маніторынгу правоў і запатрабаванняў цяжкахворых дзяцей, якія пражываюць у дзіцячых інтэрнатных установах.

Прамежкавыя вынікі: Усе пяць партнёраў па праекце дабіліся вельмі добрага прагрэсу ў дасягненні вынікаў праекта, нягледзячы на ўсе складаныя знешнія абставіны за апошнія два гады:

- Усе мясцовыя партнёры паспяхова падрыхтавалі і запусцілі дзейныя рэгіянальныя падыходы да адвакацыі і падтрымцы дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця, на ўзроўні супольнасцяў.

Беларускі Дзіцячы Хоспіс дае дзецям і іх сем'ям падтрымку і кансультацыі, якія ўключаюць прадастаўленне асабістых, анлайнавых і тэлефонных кансультацый, а таксама юрыдычных кансультацый ад рэгіянальных адвакатаў і юрысконсультаў. Каманда РАНА дапамагае новым сем’ям неданошаных дзяцей праз выезды на дом, кансультацыі, індывідуальную падтрымку і навучанне. Праз свае вайбер-чаты “РАНА анлайн” таксама аказваюць анлайн і дыстанцыйную падтрымку і даюць інфармацыю па такіх пытаннях, як выхаванне, развіццё і рэабілітацыя ў раннім узросце. Каманда “Ёсць Справа” распрацоўвае нацыянальную сістэму маніторынгу запатрабаванняў і правоў цяжкахворых дзяцей, якія жывуць ва ўстановах інтэрнатнага тыпу. Беларускі дзіцячы фонд засяродзіў сваю работу на выяўленні актыўных бацькоў з дзецьмі з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця ў г. Магілёве і 20 раёнах Магілёўскай вобласці, а таксама на павышэнні іх удзелу і пашырэнні магчымасцей як абаронцаў правоў сваіх дзяцей.

- HealthProm зрабіў вялікую працу па ацэнцы і нарошчванні патэнцыялу чатырох мясцовых партнёрскіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, каб яны маглі стаць мацнейшымі і больш эфектыўнымі ў абароне правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця і іх сем'яў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Стварыўшы моцныя і незалежныя мясцовыя арганізацыі, каманда праекта плануе стварыць кааліцыю грамадскіх арганізацый для сумеснай працы ў інтарэсах цяжкахворых дзяцей, якія асабліва жывуць у інтэрнатных установах.

Кантакты: Кіраўніца праекта Марыя Барынава, тэл.: +375256027875, e-mail: m_barinova.86@mail.ru

Спецыяліст па сувязях з грамадзкасцю: Вераніка Лебядзева, тэл.: +375297952979, e-mail: pr@hospice.by

Спасылкі: https://hospice.by/ru/activities/nashi-proekty/vystraivanie-effektivnykh-mekhanizmov-zashchity-dlya-uluchsheniya-polozheniya-detey-s-tyazhelymi-for/

https://www.healthprom.org/articles/103-healthprom-is-launching-a-new-project-in-belarus

https://www.facebook.com/BelarussianHospice/posts/2826168430862259

https://hospice.by/ru/news/19-i-26-sakavika-my-pravyali-fest-roznyya-razam/

https://zviazda.by/ru/node/210622