загрузка карты...
Паказаць карту
Адкрыць легенду Зачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма:


Дзейсны
Узмацненне магчымасцей кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча
У апошнія гады на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза павялічваецца колькасць спробаў кантрабанды тытунёвых вырабаў, а таксама наркатычных і псіхатропных рэчываў. Барацьба з незаконным перамяшчэннем праз мяжу тытунёвай прадукцыі і забароненых рэчываў з’яўляецца важнай часткай дзейнасці беларускіх і польскіх мытных службаў па забеспячэнні бяспекі па абодва бакі мяжы.
Price: € 221 820 Status: Тэрмін: 2019 - 2020
Дзейсны
Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў для развіцця турызму ў Кедайняі і Нясвіжы
Беларусь і Літву яднае гісторыя княжацкага роду Радзівілаў, чыя спадчына прыцягвае турыстаў у Кедайняй і Нясвіж. Захаванне гісторыка-культурных аб'ектаў, звязаных з сям'ёй Радзівілаў, з'яўляецца важнай умовай для далейшага развіцця турыстычнага патэнцыялу двух рэгіёнаў.
Price: € 726 704 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
«Шляхам Тызенгаўза» — стварэнне турыстычнага маршруту з мэтай прасоўвання культурна-гістарычнай спадчыны двух гарадоў: Саколкі і Гродна
Польскі горад Саколка і беларускі Гродна аб'ядноўвае фігура князя Антонія Тызенгаўза — вядомага рэфарматара і фінансіста, палітычнага і грамадскага дзеяча XVII стагоддзя. Супрацоўніцтва двух гарадоў па захаванні культурна-гістарычнай спадчыны князя Тызенгаўза дапаможа раскрыць турыстычны патэнцыял рэгіёна.
Price: € 2 139 255 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
Мадэль медыцынскай праграмы барацьбы з астэапарозам на польска-беларускім памежжы
Павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця і адмоўны натуральны прырост насельніцтва спрыяюць таму, што ў Беларусі расце колькасць людзей сталага ўзросту. Адна з праблем пажылых грамадзян – астэапароз. У Беларусі і Польшчы прыблізна 30% людзей старэйшых за 50 гадоў пакутуюць на гэтае захворванне. Пры гэтым у большасці выпадкаў з-за недахопу спецыялістаў і адсутнасці сістэмы ранняй дыягностыкі астэапароз у пажылых людзей выяўляюць толькі пры пераломе.
Price: € 1 852 282 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён
Устойлівае развіццё на рэгіянальным і мясцовым узроўнях з’яўляецца адным з найважнейшых прыярытэтаў для Рэспублікі Беларусь на найбліжэйшыя гады. Раскрыць патэнцыял рэгіёну і даць імпульс для яго далейшага развіцця дапаможа партнёрства паміж мясцовай уладай і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.
Price: € 1 085 888 Status: Тэрмін: 2019 - 2022
Дзейсны
Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне

Сельскія жыхары ў Беларусі часта вымушаныя выкарыстоўваць пітную ваду дрэннай якасці з калодзежаў і не могуць скарыстацца паслугамі па водаадвядзенні. Мастоўскі раён не стаў выключэннем: паводле папярэдніх дадзеных, у 70% калодзежаў вада можа быць нітратна і бактэрыялагічна забруджанай. Палепшыць сітуацыю з водазабеспячэннем і водаадвядзеннем плануецца пры падтрымцы праекта Еўрапейскага саюза.

Price: € 645 398 Status: Тэрмін: 2019 - 2022
Дзейсны
Бяспека на трансгранічнай беларуска-польскай тэрыторыі. Умацаванне патэнцыялу пажарных і выратавальных службаў
На беларуска-польскай мяжы створана шырокая сістэма транспартных камунікацый: памежныя кантрольна-прапускныя пункты, грузавыя тэрміналы, масты і аўтастрады. Гэта прывяло да павелічэння грузавога і пасажырскага патокаў, што патрабуе стварэння эфектыўнай сістэмы бяспекі і прадухілення надзвычайных сітуацый рознага характару. Эфектыўнасць выратавальных мерапрыемстваў шмат у чым залежыць ад ступені ўзаемадзеяння службаў выратавання па абодва бакі мяжы.
Price: € 4 500 000 Status: Тэрмін: 2018 - 2021
Дзейсны
Актуалізацыя і аднаўленне еўрапейскага культурнага ландшафту на літоўска-беларускай мяжы
Захаванне аб'ектаў культурна-гістарычнай спадчыны і іх адаптацыя да патрэб турызму з'яўляюцца аднымі з важных задач для далейшага развіцця турыстычнага патэнцыялу памежных рэгіёнаў Беларусі і Літвы.
Price: € 499 344 Status: Тэрмін: 2018 - 2020
Дзейсны
Укараненне мерапрыемстваў па энергаэфектыўнасці з мэтай устойлівага энергетычнага развіцця Ашмянскага раёна Беларусі
Укараненне энергаэфектыўных захадаў і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі ва ўстановах адукацыі дазваляюць знізіць спажыванне цеплавой і электрычнай энергіі, скараціць бюджэтныя выдаткі на яе аплату і паменшыць выкіды парніковых газаў.
Price: € 696 Status: Тэрмін: 2018 - 2021
Дзейсны
Укараненне святлодыёднага вулічнага асвятлення ў Бярозаўскім раёне з выкарыстаннем аўтаматызацыі і сістэмы кантролю
У сістэме гарадскога асвятлення ў горадзе Бяроза схаваны значныя магчымасці для скарачэння спажывання энергіі. Састарэлыя газаразрадныя лямпы, якія выкарыстоўваюцца цяпер, спажываюць шмат электрычнай энергіі, што павялічвае расход бюджэтных сродкаў.
Price: € 775 044 Status: Тэрмін: 2018 - 2020