Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё
Энергетыка
Развіццё прыватнага сектара
Рэгіянальнае развіццё
Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя
Культура, навука, адукацыя і моладзь
Грамадзянская супольнасць і правы чалавека
Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне
Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы
Міграцыя, прытулак і бежанцы
Кіраванне дзяржаўнай мяжой
Мір і бяспека
Нормы і стандарты
Тэма: Развіццё прыватнага сектара
Сумесная праграма ЕС і Рэспублікі Беларусь у падтрымку развіцця прыватнага сектара
Падтрымка эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва
Кансультацыі для малога бізнесу
Прадпрымальніцтва з’яўляецца падмуркам развіцця любой эканомікі, яно стварае новыя працоўныя месцы і фармуе здаровае канкурэнтнае асяроддзе. Нездарма ў шэрагу развітых краін на долю малога бізнесу прыходзіцца да 70% валавога нацыянальнага прадукту. Сусветны досвед паказвае, што недзяржаўныя кампаніі, як правіла, працуюць больш эфектыўна за дзяржаўныя. Праект “Кансультацыі для малога бізнесу” дапамагае паспяховаму развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі.
Жанчыны ў бізнесе
Жаночае прадпрымальніцтва, як любы малы бізнес, грае важную ролю ў эканоміцы дзяржавы. У той жа час кампаніі, узначаленыя жанчынамі, часта сутыкаюцца з праблемай доступу да фінансавання і ноў-хаў. Праект аказвае падтрымку малым і сярэднім прадпрыемствам са штатам да 250 супрацоўнікаў і гадавым абаротам менш за 50 млн еўра. Абавязковая ўмова − кіраваць кампаніяй павінна жанчына.
Ад вытокаў да развіцця
Дзякуючы мясцовым ініцыятывам у Слаўгарадскім раёне адрадзіўся старадаўні промысел – традыцыйнае сыраварства. Сёння на кулінарныя фестывалі сюды едуць з усёй Беларусі. Турызм – наступны важны кірунак у развіцці рэгіёну.
Агародніцкая сетка па эксперыментаванні, абмене і распаўсюджанні інфармацыі (ExNet)
Столінскі раён – свайго роду эксперыментальны агародніцкі цэнтр Беларусі, дзе тэстуюцца і ўкараняюцца новыя элементы тэхналогій і агароднінныя культуры. Займаючыся агародніцтвам, сельскія жыхары самастойна забяспечваюць сябе, сваіх родных і блізкіх працай.