image2 19.03.2020

Прэмія ЕС у галіне ўстойлівай энергетыкі для Усходняга партнёрства ‒ 2020: адкрыта падача заявак!

У межах Еўрапейскага зялёнага пагаднення і новай рамачнай праграмы Усходняга партнёрства Еўрапейская камісія рада абвесціць пачатак другога сезона Прэміі ў галіне ўстойлівай энергетыкі для Усходняга партнёрства. Гэтая Прэмія з’яўляецца часткай Тыдня ўстойлівай энергетыкі Еўрапейскага саюза ‒ 2020 (EUSEW), у другі раз пашыранай на краіны Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна). 

Прэміяй адзначаюцца падтрыманыя ЕС натхняльныя праекты па энергаэфектыўнасці і аднаўляльнай энергіі, якія непасрэдна дапамагаюць грамадзянам і супольнасцям зберагаць энергію або пераходзіць да ўстойлівых крыніц.

Хто можа ўдзельнічаць?

Падача заявак адкрытая для грамадзян, прадпрыемстваў, дзяржаўных устаноў, мясцовых органаў улады, арганізацый грамадзянскай супольнасці і моладзевых арганізацый з адной ці некалькіх краін Усходняга партнёрства. Асноўнае патрабаванне: праекты па энергаэфектыўнасці або па аднаўляльных крыніцах энергіі ад удзельнікаў мусілі быць падтрыманыя ЕС ‒ непасрэдна або праз пасрэдніцтва партнёрскай арганізацыі.

Як прыняць удзел?

Кандыдатам, якія адпавядаюць вышэйназваным патрабаванням, прапаноўваецца падаць электронную заяўку, запоўніўшы анлайн-форму да 17 красавіка 2020, да 0:00 па брусельскім часе (GMT +1).

Які прыз?

Шэсць фіналістаў, выбраных журы, будуць запрошаныя ў Брусель на цырымонію ўручэння EUSEW-2020 і звязаныя з ёй EUSEW-мерапрыемствы 22‒26 чэрвеня 2020 года. Пераможца атрымае трафей і прыз і будзе абвешчаны на цырымоніі EUSEW-2020 у Бруселі 23 чэрвеня 2020 года.

Дадатковая інфармацыя: www.eapenergyawards.eu