image2 27.11.2017

Другі конкурс праектных прапаноў

Другі конкурс праектных прапаноў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь на 2014-2020 гады ў рамках Еўрапейскага інструменту суседства абвешчаны 22 лістапада 2017 года. Дата заканчэння конкурсу – 22 лютага 2018 года, 12:00 (час па Вільнюсе, GMT+2). Да ўказанага тэрміна заяўкі павінны паступіць у Грамадскую ўстанову Сумесны тэхнічны сакратарыят (пр. Канстытуцыес 7, LT-09308, Вільнюс).

Стратэгічнай мэтай Праграмы з’яўляецца ўмацаванне стасункаў, павелічэнне магчымасцей і абмен досведам між людзьмі і арганізацыямі з Латвіі, Літвы і Беларусі шляхам ажыццяўлення сумесных дзеянняў, накіраваных на павышэнне агульнай якасці жыцця ў памежных рэгіёнах.

Другі конкурс адкрыты для праектных прапаноў, якія адпавядаюць наступным тэматычным задачам і прыярытэтам:

http://www.eni-cbc.eu/llb/data/public/uploads/2017/11/tri.png 1. Спрыянне сацыяльнай інтэграцыі і барацьба з беднасцю:

1.1. Пашырэнне доступу груп рызыкі да сацыяльных і іншых паслуг;

1.2. Стымуляванне працаўладкавання праз прадпрымальніцтва і інавацыі.*

http://www.eni-cbc.eu/llb/data/public/uploads/2017/11/tri.png 2. Падтрымка рацыянальнага кіравання на мясцовым і рэгіянальным узроўні:

2.1. Павышэнне здольнасці мясцовых і рэгіянальных органаў улады вырашаць агульныя праблемы;

2.2. Умацаванне грамадства.

http://www.eni-cbc.eu/llb/data/public/uploads/2017/11/tri.png 3. Падтрымка мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны:

3.1. Падтрымка і захаванне культурна-гістарычнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў.

* Паколькі заяўкі, адабраныя ў рамках першага конкурсу праектных прапаноў, прадугледжваюць дасягненне індыкатара выніку праграмы “Колькасць людзей у вобласці Праграмы, якія атрымалі падтрымку ў развіцці іх магчымасцей працаўладкавання і прадпрымальніцкай дзейнасці” ў дачыненні да мэтавай групы “моладзь”, для ўхвалення фінансавання заяўкі, пададзеныя ў рамках Другога конкурсу праектных прапаноў, павінны зрабіць прыярытэтам іншыя мэтавыя групы: “людзі перадпенсійнага ўзросту” і “іншае” насельніцтва.

У праектах павінны браць удзел бенефіцыяры як мінімум з адной з краін-удзельнікаў, сябраў ЕС (Латвія або Літва), і з Беларусі. Кожная ўстанова павінна быць юрыдычнай некамерцыйнай арганізацыяй, а таксама размяшчацца тэрыторыі дзеяння Праграмы.

Дэталі: http://www.eni-cbc.eu/llb/ru/konkursy-proektnych-predlozenii/2-i-konkurs-proektnych-predlozenii/1271