image2 17.01.2019

46 беларусаў сталі Амбасадарамі еўрапейскай моладзі

16 студзеня 2019 года ў рамках афіцыйнай сустрэчы ў Мінску новыя і дзеючыя Амбасадары еўрапейскай моладзі сустрэліся з Берэндам дэ Гроотам, кіраўніком аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

3H9A3619.jpg

3H9A3599.jpg

Для ўдзелу ў трэцім наборы ініцыятывы Амбасадараў еўрапейскай моладзі было адабрана 37 маладых беларусаў. Падчас сустрэчы маладыя людзі распавялі пра сваю дзейнасць, абмеркавалі стварэнне новых магчымасцяў для моладзі і планы будучых сацыяльных ініцыятыў. Амбасадары еўрапейскай моладзі, якія актыўна ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой, падзяліліся сваім досведам валанцёрства з новымі ўдзельнікамі ініцыятывы.

3H9A3374.jpg

3H9A3608.jpg

“Як Амбасадар еўрапейскай моладзі я ўдзельнічала ў некалькіх адукацыйных, моладзевых, экалагічных і культурных праектах. Гэтая ініцыятыва дапамагла мне зразумець, што свет сапраўды не мае межаў, асабліва калі гаворка ідзе пра абмен ідэямі, а таксама, што любы можа змяніць да лепшага адукацыю, культурную сферу, грамадства, калі ў яго ёсць сваё бачанне. Акрамя таго, будучы членам каманды па арганізацыі некалькіх праектаў і мерапрыемстваў, я ўдасканаліла свае навыкі публічных выступаў, каманднай працы і кіравання праектамі”, – падзялілася сваім досведам удзельніца ініцыятывы Лілія Сяменчык. “Я даведалася больш пра магчымасці, якія ЕС прапануе для адукацыі і самаразвіцця”, – дадае Амбасадар еўрапейскай моладзі Дзіяна Галубіцкая.

3H9A3278.jpg

3H9A3610.jpg

Прадстаўнікі арганізацыі “Erasmus+ Youth. Інфармацыйны цэнтр у Беларусі” падзяліліся з маладымі людзьмі практычнымі парадамі пра магчымасці нефармальнай адукацыі для моладзі ў рамках праграмы ЕС Erasmus+ Youth programme.

3H9A3665.jpg

3H9A3745.jpg

Ініцыятыва ЕС "Амбасадары еўрапейскай моладзі" накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва і ўстойлівых сувязяў паміж маладымі людзьмі і моладзевымі арганізацыямі з Еўрапейскага саюза (ЕС) і яго Усходніх краін-партнёраў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны. Ініцыятыва з'яўляецца таксама анлайн-платформай, якая спрыяе абмену ідэямі і практычнай інфармацыяй пра ЕС, а таксама стымулюе маладых людзей да актыўнай сацыяльнай дзейнасці і зносін, што ў сваю чаргу паляпшае разуменне і ўспрыманне дзейнасці ЕС і адносін ЕС з краінамі-суседзямі.

3H9A3718.jpg