image2 12.01.2018

4-ы конкурс праектных прапаноў у рамках праграмы рэгрантынгу ФГС УП

Пасля паспяховага правядзення конкурсу ў 2015-2017 гг. Сакратарыят Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства аб’яўляе аб пачатку 4-га конкурсу праектных прапаноў, якія арыентаваныя на дасягненне мэт ФГС УП, адпавядаюць місіі ФГС УП і плануюцца да рэалізацыі ў краінах рэгіёну Усходняга партнёрства.

Мэтай дадзенага конкурсу з’яўляецца спрыянне працы пяці тэматычных рабочых груп ФГС УП. Прыярытэты кожнай Рабочай групы і працэс падачы заявак падрабязна выкладзеныя ў “Кіруючых указаннях для заяўнікаў”.

Заяўнікам прапануецца распрацаваць прапановы, якія зрабілі б унёсак у працэс эфектыўнага палітычнага праектавання і прыняцця рашэнняў, а таксама адвакатавання мэт ФГС УП на ўзроўні ЕС. Праектныя прапановы павінны спрыяць прасоўванню рэформаў у краінах рэгіёну УП і заахвочваць дзейнасць грамадзянскай супольнасці ў тых сферах, у якіх грамадзянская супольнасць краін рэгіёну УП не была дастаткова актыўнай. Прадугледжаныя праектамі дзеянні павінны максімальна поўна адпавядаць інтарэсам і патрэбам як мага больш шырокага кола грамадзян. Асабліва вітаюцца прапановы, арыентаваныя на дасягненне некалькіх з вышэйпералічаных мэт.

Усе праектныя прапановы, якія фінансуюцца дадзенай праграмай, павінны ахопліваць прынамсі тры краіны УП (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) з мэтай дасягнення вынікаў на рэгіянальным узроўні.

Сукупны бюджэт дадзенага конкурсу заявак − 270.000 еўра. Фінансавае размеркаванне па рабочых групах ФГС УП:

РГ 1 - 80.000 еўра

РГ 2 - 50.000 еўра

РГ 3 - 50.000 еўра

РГ 4 - 60.000 еўра

РГ 5 - 30.000 еўра

Любы грант, запытаны ў рамках дадзенага конкурсу заявак, не можа быць меншым або большым за наступныя сумы:

мінімальная сума праекта: 10.000 еўра

максімальная сума праекта: 25.000 еўра

абавязковае мінімальнае суфінансаванне - 10%

Суфінансаванне азначае, што бенефіцыярый гранту павінен фінансаваць частку кошту праекта.

Патэнцыйным заяўнікам прапануюцца шаблоны праектнай прапановы і бюджэтнай прапановы, якія зробяць працэс падачы праектных прапаноў больш зручным.

Прапановы неабходна адправіць на наступны адрас электроннай пошты: applications@eap-csf.eu да паўночы (24:00) па брусельскім часе 28 студзеня 2018 года.

Карысныя спасылкі:

Кіраўніцтва для заяўнікаў (на рускай мове)

Дадатак I - Праектная прапанова (на рускай мове)

Дадатак II - Бюджэтная прапанова (на рускай мове)

Дадатак III - Паручыцельства па фінансавай прыдатнасці галоўнага заяўніка (на рускай мове)