26 кастрычніка 2016 года на міжнароднай канферэнцыі “Садзейнічанне ўстойліваму развіццю краін Усходняга партнёрства” ў Ерэване 6 беларускіх гарадоў і раёнаў падпісалі Дэкларацыю аб далучэнні да Пагаднення мэраў. Сярод іх Магілёў, Клічаў, Вілейка, Шаркаўшчына, Ветка і Орша.
Далучыўшыся да гэтай ініцыятывы, гарады і раёны ўзялі на сябе абавязальніцтвы знізіць на сваёй тэрыторыі выкіды СО2 на 30% да 2030 года. Наступным крокам для падпісантаў стане распрацоўка Планаў дзеянняў па ўстойлівым кліматычным і энергетычным развіцці, якія неабходна падрыхтаваць на працягу 2 гадоў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў.
Таксама на канферэнцыі МГА “Экапартнёрства” афіцыйна атрымала статус Прыхільніка Пагаднення, узяўшы на сябе такім чынам абавязальніцтвы аказваць экспертную падтрымку і спрыяць папулярызацыі ініцыятывы “Пагаднення мэраў па энергіі і клімаце” на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.
У канферэнцыі бяруць удзел больш за 350 прадстаўнікоў кіраўнічага складу міністэрстваў, агенцтваў і іншых структур, якія падтрымліваюць ініцыятыву “Пагадненне мэраў”, гарадоў-падпісантаў Пагаднення і іншых зацікаўленых бакоў.



