Паважаныя калегі!
У найбліжэйшы час будзе абвешчаны новы конкурс заявак па праграме Erasmus+. Прапануем Вам выкарыстаць наш сайт http://erasmus-plus.belarus.unibel.by для пошуку партнёраў па падачы заявак (гл. гарызантальнае меню, раздзел “Пошук партнёраў”). Вашы заяўкі для пошуку партнёраў па праектах CBHE таксама будуць прадстаўлены на Інфадні ў Львове 21.10.16, у якім возьмуць удзел ВНУ Украіны і прадстаўнікі Офісаў Erasmus+ з розных краін. Ад нашага Офіса ў мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць Кацярына Мінюковіч.
Заяўкі для Інфадня ў Львове будуць аформленыя ў выглядзе раздатачнага матэрыялу. Кароткую інфармацыю для пошуку партнёраў па праектах CBHE для ўключэння ў раздатачны матэрыял дасылайце, калі ласка, на erasmus-plus@belarus.unibel.by да 14.10.16. Электронны варыянт сфармаванага буклета мы таксама разашлем у офісы Erasmus+ у краінах праграмы і краінах-партнёрах.
Інфармацыю па пошуку партнёраў для размяшчэння на сайце можна дасылаць у любы час.
Чакаем Вашых заявак і будзем рады дапамагчы ў пошуку партнёраў!



